Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

13:22 31 студзеня 2017
11
Памер шрыфта

Пра гэта “Народнай Волі” паведамілі ў Следчым камітэце краіны.

Былы старшыня Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэй Каваленка трапіў у поле зроку аператыўнікаў у мінулым годзе. У лістападзе 2016-га ён быў затрыманы. Каваленка падазраецца ў парушэнні часткі 3 артыкула 430 Крымінальнага кодэкса Беларусі – “Атрыманне хабару асобай, якая займае адказную пасаду”. Былому чыноўніку прад’яўлена афіцыйнае абвінавачанне.

Адзначым, што справа Андрэя Каваленкі расследуецца не магілёўскімі следчымі, а перададзена ў Мінск.

“Расследаванне справы працягваецца. На сённяшні дзень мера стрымання для Андрэя Каваленкі не змянілася – ён па-ранейшаму знаходзіцца пад вартай. Крымінальная справа пакуль у суд не перадавалася”, – паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Цэнтральнага апарату Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Сяргей Кабаковіч.

На пасаду старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэй Каваленка быў прызначаны летам 2014 года ўказам Аляксандра Лукашэнкі.

Аўтар: Віталь ГАРБУЗАЎ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Вялікія рэформы ЖКГ?

На гэтым тыдні ўрад актыўна абмяркоўвае колькі і як насельніцтва павінна аплочваць паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Девять продуктов для здоровья сосудов

Присутствие этих продуктов в рационе станет отличной профилактикой заболеваний сердечно-сосудистой системы.

“Радыё хаваць рана…” Сустрэча з Нінай Палуцкай

У Гродне 17 кастрычніка ў “Цэнтры гарадскога жыцця” прайшла сустрэча з Нінай Палуцкай, рэдактаркай аднаго з першых незалежных радыё Беларусі “Радыё НБК”.