Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

17:28 19 снежня 2016
8
Памер шрыфта

Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці прынялі сумесную заяву ў сувязі з узбуджэннем крымінальнай справы ў дачыненні да былога кіраўніка інфармацыйна-асветніцкай установы “Платформ інавейшн”.

Андрэй Бандарэнка – праваабаронца, вядомы тым, што з 2011-го да 2014 года кіраваў «Платформай», якая назірала за ўмовамі ўтрымання зняволеных у месцах пазбаўлення волі, ажыццяўляла абарону іх грамадзянскіх правоў, выкрывала выпадкі жорсткага абыходжання з боку прадстаўнікоў органаў унутраных спраў, кансультавала зняволеных і іх блізкіх аб іх правах. У перыяд сваёй актыўнай праваабарончай дзейнасці неаднаразова падвяргаўся ціску з боку ўлад.

У жніўні 2014 года А.Бандарэнка быў асуджаны па абвінавачанні ў хуліганстве на 3 гады пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

За час адбыцця пакарання неаднаразова караўся ў дысцыплінарным парадку. Усе спробы абскардзіць спагнанні з боку адміністрацыі папраўчых устаноў у Дэпартаменце выканання пакаранняў, органах пракуратуры пакуль  былі беспаспяховымі.

Тэрмін зняволення Андрэя Бандарэнкі заканчваецца 31 сакавіка 2017 года, аднак новыя абвінавачанні супраць яго па арт.411 КК могуць прывесці да паўторнага асуджэння на тэрмін да двух гадоў пазбаўлення волі. Стала вядома, што днямі Магілёўскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да Андрэя Бандарэнкі ўзбуджана крымінальная справа па ч.2. арт.411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

“Наяўнасць у Крымінальным кодэксе і практыка прымянення гэтага артыкула неаднаразова выклікала крытыку з боку праваабарончай супольнасці Беларусі, паколькі дадзены артыкул можа адвольна і выбарча прымяняцца па ініцыятыве адміністрацыі папраўчых устаноў у дачыненні да непажаданых зняволеных, у тым ліку і ў мэтах палітычна матываванага крымінальнага пераследу, – гаворыцца ў заяве. – Мы асуджаем узбуджэнне новай справы ў дачыненні да зняволенага Андрэя Бандарэнкі. Нягледзячы на тое, што прысуд, вынесены ў дачыненні да яго ў 2014 годзе, не быў звязаны з яго праваабарончай дзейнасцю, лічым, што паўторны крымінальны пераслед з’яўляецца формай палітычна матываванага ціску, звязанага з яго ранейшай праваабарончай дзейнасцю. У выпадку асуджэння А.Бандарэнкі па ч.2 арт.411 КК РБ крытэрыі, якія прымяняюцца намі, будуць дазваляць кваліфікаваць яго як палітычнага вязня”.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Цэнтр Жыткавічаў рыхтуюць да абласных «Дажынак», а жыхары ўскраін скардзяцца на бездарожжа

У Жыткавічах (Гомельская вобласць) рыхтуюцца да абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі", які плануецца ў пачатку снежня. Тым часам жыхары горада скардзяцца ўладам на бездарожжа.

Экс-начальник МРЭО ГАИ Пинска приговорен к 4 годам колонии за взятки и превышение полномочий

Суд Пинского района и Пинска сегодня вынес приговор в отношении трех обвиняемых по уголовному делу о взятках в МРЭО ГАИ города.

Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд Някляеву

Мінгарсуд 22 лістапада адмовіў Уладзіміру Някляеву ў задавальненні скаргі на рашэнне суда Ленінскага раёна Мінска аб 10-сутачным арышце за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным "Маршы абураных беларусаў