Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 30 чэрвеня 2017
6
Памер шрыфта

Фірма, у якой паспяхова спраўляюцца з абавязкамі людзі з інваліднасцю.

Амерыканская мадэль

«Лабараторыя друку» – гэта праект прыватнага прадпрыемства «Каштоўны капітал». Фірма аказвае паслугі па ксеракапіраванні, друку фатаграфій на дакументы, сканіраванні, а таксама прадае канцылярскія і іншыя тавары.

Міні-друкарня знаходзіцца ў будынку адміністрацыі Маскоўскага раёна, дзе кіраўніцтва «Лабараторыі» арандуе невялікае памяшканне. Работнікамі з’яўляюцца толькі людзі з абмежаванымі магчымасцямі. У жніўні фірма адзначыць гадавы юбілей.

Ужо пяць гадоў я працую ў некамерцыйных арганізацыях, распавядае заснавальнік прадпрыемства «Каштоўны капітал» Дзмітрый Клімковіч. Праблемы працаўладкавання людзей з інваліднасцю мне знаёмыя даўно. Некамерцыйныя арганізацыі ў Беларусі матэрыяльна няўстойлівыя: сёння грант ёсць, а заўтра няма. І такая форма працы вельмі ненадзейная.

У Амерыцы, дзе ў мінулым годзе я быў на стажыроўцы, многія НКА займаюцца сацыяльным прадпрымальніцтвам. Гэта свая цырульня ці магазін – яны самі зарабляюць на сябе. У нас падобная мадэль: імкненне не залежаць ад дзяржавы ці донараў.

Скідка толькі на арэнду

– Хоць на арэнду плошчы вам даецца нейкая скідка?

– Даецца. Праўда, больш ніякіх скідак няма.

– А які ў вас калектыў?

– Сёння ў фірме па аказанні друкаваных паслуг працуюць 4 чалавекі: адміністратар, бухгалтар, дырэктар, аператар ЭВМ. Як тлумачаць супрацоўнікі, на недахоп кліентаў скардзіцца не трэба, а вось з іх неадэкватнай рэакцыяй сутыкацца часам даводзіцца. Трапляюцца і такія, якія іншы раз самі не ведаюць, чаго хочуць.

Супрацоўнікаў для работы ў міні-друкарні Дзмітрый шукаў праз Упраўленне занятасці Мінгарвыканкама.

– Вялікая колькасць людзей з інваліднасцю стаіць на чарзе, але прадпрыемствы не хочуць іх браць, – кажа Дзмітрый Клімковіч. – Справа ў нюансах: па законе чалавек з інваліднасцю можа працаваць толькі 7 гадзін у дзень (і нават менш), адпачынак павінен складаць у год не менш за 30 дзён. Калі работнік на калясцы, то трэба стварыць адпаведныя ўмовы і гэтак далей. І працадаўца павінен гэта зрабіць за свой кошт. А з боку дзяржавы ніякіх ільгот або падтрымкі няма.

Нягледзячы на адсутнасць прывілеяў, “Лабараторыя друку” працуе паспяхова: у гэтым годзе плануецца адкрыццё яшчэ адной кропкі па аказанні паліграфічных паслуг на вуліцы Караля ў Мінску.

Фота аўтара.

Аўтар: Раман ВАСЮКОВІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Актывісты моладзі БНФ атрымалі штрафы ў 20 і 25 базавых (+пастанова суда)

Заяўнікі акцыі 25 жніўня былі абвінавачаны ў тым, што не падалі пісьмовую адмову ад правядзення масавага мерапрыемства, пасля таго як Мінгарвыканкам забараніў шэсце, прымеркаванае да дня абвяшчэння су

МВД России назвало срок возможной установки постов на границе с Беларусью

Как сообщает РБК, посты на границе Беларуси и России могут появиться на автострадах и железной дороге уже весной 2018 года.

“Дзе грошы на капітальны рамонт нашых дамоў?”

Адказ на гэтае пытанне спрабуе адшукаць намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў.