Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 29 мая 2017
8
Памер шрыфта

На пачатку лютага вядомы беларускі мастак Аляксей Марачкін перанёс складаную аперацыю на сэрцы.

А апошнім часам аднаго з заснавальнікаў мастацкай суполкі «Пагоня» бачылі на публічных мерапрыемствах у атачэнні розных жанчын. Прайшоў нават слых, што Марачкін сабраўся ажаніцца.

“Народная Воля” пацікавілася праватным жыццём Аляксея Антонавіча.

На пытанне “Як пачуваецеся?” Марачкін адказвае бадзёра і з усмешкай:

– Не дачакаецеся! Генадзь Бураўкін на пытанне пра здароўе звычайна адказваў так: горш, чым было, але лепей, чым будзе.

Канешне, бегаць так, як раней, ужо не будзеш. Але аперацыя нібыта нармальна прайшла. Цяпер галоўнае, як кажуць дактары, даваць нагрузку сэрцу. Вось заняўся скандынаўскай хадзьбой – з палкамі хаджу. Кожны дзень – не менш за два кіламетры. Калі дрэннае надвор’е, то прапускаю, але хаджу рэгулярна. Ідзеш, як на лыжах. Абмежаванняў па жыцці асаблівых няма. Трэба аналізы здаваць рэгулярна. Лекі піць.

– Лекі зараз не таныя. А ў вас, калі не памыляюся, з крыніц даходаў – толькі пенсія. Хапае яе?

– Пакуль не бядую. Сын Ігар мне дапамагае. Яшчэ ёсць пара чалавек, якія купляюць мае карціны. Сяджу вось у майстэрні і працую.

– Некаторыя мастакі скардзяцца, што апошнім часам творы не прадаюцца– не да мастацтва людзям з невялікімі заробкамі…

– Ну так, ёсць такая праблема. Але ёсць і тыя, хто мае грошы. Канешне, кошты на творы зараз зменшыліся. Прыблізна 200 долараў за невялікі пейзаж, ну а за суму, менш за гэтую, і прадаваць не варта, бо не адаб’еш расходы.

– Асобныя беларускія мастакі ў лепшыя часы прадавалі свае творы за некалькі дзясяткаў тысяч долараў. У год нават калі адну-дзве карціны прадаш – і гора не ведаеш.

– У мяне зараз няма такога мецэната, якія рэгулярна набываў бы творы. А самая дарагая карціна сышла прыблізна за тры тысячы ўмоўных адзінак.

–Аляксей Антонавіч, яшчэ хачу запытацца пра асабістае жыццё. Без змен у вас усё? Бо пэўны час хадзілі чуткі, быццам збіраецеся пабрацца шлюбам…

– Асабістае жыццё такое – я адзін. Выбар вялікі, а з вялікага выбару – самі ведаеце, што бывае. Жанчыны побач са мной зараз няма. З той жанчынай, з якой меў стасункі, давялося разарваць адносіны, бо там пачалі праступаць такія карыслівыя моманты, нават не хачу пра гэта гаварыць. Невядома, каго яна выбірала – кватэру ці мяне. Таму зараз усё спакойна, займаюся творамі і здароўем. І, канешне, грамадскай дзейнасцю. Я альтруіст. Мне галоўнае, каб у майстэрні нармальна было. Працую і ўсё.

– Але ж цяжкавата аднаму без спадарожніцы, як ні круці!..

– Канешне, цяжка. Зараз я ў сына жыву, ён апякуецца мною. У нас нармальныя чалавечыя адносіны. Калі ёсць магчымасць, то падвозіць мяне ў майстэрню. Калі няма – еду сам. Мяне гэта задавальняе.

– Аднак як мастаку без кахання?

– Ведаеш, я пасля аперацыі ўжо ў бездань не кідаюся так, як раней гэта мог. А як там далей – будзе відаць…

Аўтар: Марына Коктыш 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Военный эксперт: Казарма — это не тюремная камера

Как искоренить «дедовщину», раскрепостить срочников и повысить престиж военной службы — семь шагов к реформированию армии от Андрея Поротникова.

Стало известно, какой на детском «Евровидении» выступит белоруска Хелена Мерааи

Прошла жеребьевка детского «Евровидения-2017» — представительница Беларуси Хеоена Мерааи выступит пятой.

Совет ЕС утвердил новые правила въезда в Шенгенскую зону

Евросоюз принял решение усилить контроль внешних границ Шенгенской зоны для граждан стран, не входящих в сообщество.