Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 27 снежня 2016
9
Памер шрыфта

Гэта агулам па трох адміністрацыйных справах, заведзеных супраць кобрынскага актывіста апошнім часам. Усе пратаколы былі складзены за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах.

Гэта стала прыкметай часу: амаль паўтара года ў Беларусі не затрымліваюць удзельнікаў несанкцыянаваных акцый. Замест гэтага міліцыя складае пратаколы, а суды выпісваюць актывістам вялікія штрафы – нярэдка максімальныя.

Напрыклад, толькі сёлета за кастрычнік актывіст зарэгістраванага ў Чэхіі “Маладога фронту” Сяргей Пальчэўскі атрымаў штрафаў на суму 2730 рублёў: яго аштрафавалі за збор подпісаў за бел-чырвона-белы сцяг і за ўдзел у мітынгу «За справядлівыя выбары», які адбыўся ў сталіцы 12 верасня.

Храналогія штрафаў актывіста з Кобрына, кандыдата ў дэпутаты на апошніх выбарах у парламент Аляксандра Меха такая.

За ўдзел у мітынгу супраць расійскіх баз, які праходзіў у Мінску 4 кастрычніка 2015 года, суд Цэнтральнага раёна Мінска аштрафаваў яго на 40 базавых велічынь – 7.200.000 недэнамінаваных рублёў, альбо 720 новымі грашыма.

За ўдзел у несанкцыянаваным пікеце на Дзень Волі, які адбыўся  25 сакавіка 2016 года ў Мінску, Меха пакарали максімальным штрафам на 50 базавых велічынь, што складае 1050 рублёў новымі. “Я не быў надта актыўным удзельнікам той акцыі, – кажа Аляксандр Мех. – Проста стаяў у натоўпе, не выступаў”.

Днямі 50 базавых велічынь, альбо 1050 беларускіх рублёў, прысудзілі Меху за ўдзел у традыцыйным Дні памяці паўстанцаў 1863 года, які прайшоў 31 кастрычніка ў Свіслачы. Мех не адзіны, каму суды выпісалі штраф за ўдзел ў гэтай акцыі. Больш за тое, актывістаў, якія традыцыйна збіраюцца раз у год на ўшанаванне памяці паўстанцаў Каліноўскага ў Свіслачы, штрафуюць штогод. Пазалетась было пакарана 19 актывістаў, летась – пяць. Зараз аштрафаваны амаль 10 чалавек, але не ўсе суды адбыліся.

– Папярэднія гады за ўдзел у свіслацкіх мерапрыемствах мне давалі  штрафы 10 базавых велічынь, – кажа Аляксандр Мех. – Сыну выносілі проста папярэджанне. А зараз мяне пакаралі па максімуме – 50 базавых велічынь.

Зразумела, што гэтае рашэнне кобрынскага суддзі Пятра Цімашэнкі буду абскарджваць у абласны суд. Магчыма, мы агулам паспрабуем зрабіць нейкі «Свіслацкі камітэт», каб адстойваць нашы правы вольна аддаваць пашану сваім гяроям і вольна ўскладаць кветкі да іх помнікаў.

– Аляксандр, вы павінны заплаціць 2820 рублёў штрафаў – гэта амаль паўтары тысячы долараў. Ці ёсць у вас такія грошы?

– “Свіслацкая справа” – чацвёртая адміністрацыйная справа за год. Па трох атрымаў рашэнні аб накладанні на мяне штрафаў. Падчас парламенцкіх выбараў за парушэнне правілаў агітацыі на мяне таксама распачалі справу, але потым спынілі.

Калі вышэйстаячыя суды не адменяць рашэнне раённых, буду сплачваць штрафы часткамі і звяртацца па дапамогу ў праваабарончыя арганізацыі. Ёсць намер дайсці да Камітэта ААН па правах чалавека.

– Ведаю, што і раней вы траплялі ў падобныя сітуацыі – вас прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці. Але ці было так, як сёлета, каб за год аж чатыры разы?

Раней такога не было. Максімум па адной справе ў год заводзілі. Былі  выпадкі, калі мяне затрымлівалі на вуліцы альбо ў чарзе на флюараграфію, везлі ў РАУС і пасля трох гадзін затрымання адпускалі. Такога прэсінгу, як зараз, не было. І не было такіх вялікіх штрафаў.

Чаму, на ваш погляд, такая сітуацыя склалася зараз?

– Мне падаецца, што ў грамадстве саспеў велізарны сацыяльны пратэст. Заробкі малыя, у многіх рэгіёнах прадпрыемствы ледзь-ледзь выжываюць, ёсць ужо і трохдзёнкі, і кароткія працоўнія дні. Таму трэба нейтралізаваць тых непадкантрольных, хто можа гэтыя пратэсты арганізаваць. Усё скіравана на тое, каб прыдушыць чалавека за любы пратэст. Улада баіцца Плошчы, і Плошчы не толькі ў Мінску, але і ў раённых гарадах.

Дарэчы, падлічана, што з мая 2015 года па лістапад 2016-га за ўдзел і арганізацыю несанкцыянаваных мерапрыемстваў сума штрафаў, выпісаных беларускім актывістам, склала больш за мільярд недэнамінаваных рублёў, або 106 тысяч 315 рублёў новымі. Гэта амаль 55 тысяч долараў.

Аўтар: Марыя Эйсмант 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Цэнтр Жыткавічаў рыхтуюць да абласных «Дажынак», а жыхары ўскраін скардзяцца на бездарожжа

У Жыткавічах (Гомельская вобласць) рыхтуюцца да абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі", які плануецца ў пачатку снежня. Тым часам жыхары горада скардзяцца ўладам на бездарожжа.

Экс-начальник МРЭО ГАИ Пинска приговорен к 4 годам колонии за взятки и превышение полномочий

Суд Пинского района и Пинска сегодня вынес приговор в отношении трех обвиняемых по уголовному делу о взятках в МРЭО ГАИ города.

Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд Някляеву

Мінгарсуд 22 лістапада адмовіў Уладзіміру Някляеву ў задавальненні скаргі на рашэнне суда Ленінскага раёна Мінска аб 10-сутачным арышце за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным "Маршы абураных беларусаў