Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 9 чэрвеня 2017
18
Памер шрыфта

— Хакеем не проста цікавяцца, але захапляюцца мільёны людзей. У Беларусі гэта практычна ўсё насельніцтва. Гэта настроі людзей, галоўная ідэалогія любой краіны. Ідэалогія – гэта не лекцыя. На лекцыю можа прыйсці максімум 300–500 чалавек. Хакейны ж матч глядзяць мільёны.

…Вынікі дрэнныя. Мы правалілі Алімпійскі кваліфікацыйны турнір, саступіўшы зборнай Славеніі. Другі год запар балансуем на мяжы вылету з мацнейшай групы на чэмпіянаце свету… Інтэрв’ю давалі самі хакеісты перад апошнімі дзвюма гульнямі. І гаварылі аб адным: ніхто пра плэй-оф ужо не думае, дай бог утрымацца б у гэтым вышэйшым дывізіёне. Настроі такія ў хакеістаў – гэта асобная размова.

…Пятая частка грошай ідзе на адзін від спорту. Аддачы ніякай! Замест гордасці за колер свайго сцяга пасля вашых гульняў балельшчыкі проста абураюцца. Яны ўжо мне пачалі пісаць пісьмы. І я з імі згодны – абсалютна бязвольныя выступленні, адсутнічае камандная гульня, не кажучы ўжо пра індывідуальнае майстэрства. Ды і трэнерская работа дрэнная…

(З выступлення падчас учарашняй нарады па развіцці ў Беларусі хакея.)

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларускі праваабарончы форум заклікаў ўлады спыніць ціск на адвакатуру і незалежныя прафсаюзы

У Рэзалюцыі па выніках форуму праваабаронцы заклікалі беларускія ўлады  спыніць ціск на незалежныя прафсаюзы і на адвакатуру.