Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Граф Аляксандр Прушынскі ўжо прапанаваў былому прэм’ер-міністру Беларусі Міхаілу Мясніковічу пайсці да яго дарадцам – у выпадку, калі граф пераможа на прэзідэнцкіх выбарах. Мясніковіч са смехам пагадзіўся. Праўда, узнікла праблема.  Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына заявіла журналістам, што Прушынскага не могуць зарэгістраваць кандыдатам у прэзідэнты. Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, ён не з’яўляецца грамадзянінам Беларусі па нараджэнні.
6:00 17 лiпеня 2015
18
Памер шрыфта

«Ён чароўны, вясёлы чалавек, і ён актыўны, у той час як мы не можам яго зарэгістраваць», – прыводзіць цытату чыноўніцы belta.by.

Граф спецыяльна зайшоў у рэдакцыю “Народнай Волі”, каб патлумачыць, дзе ён нарадзіўся.

– У мяне з Цэнтрвыбаркамам ідзе своеасаблівы пінг-понг, – гаворыць Аляксандр Ксавер’евіч. – У Канстытуцыі напісана, што прэзідэнтам Беларусі можа быць чалавек, які нарадзіўся ў Беларусі і жыве тут апошнія 10 гадоў. Я жыву ў Беларусі 23 гады. З 1 чэрвеня 1992 года маю кватэру ў Мінску. У 1999 годзе ажаніўся з беларускай, у гэтым шлюбе маю двух дзяцей – таксама беларусаў. Іншая справа, што афіцыйнае грамадзянства атрымаў толькі ў жніўні 2008 года. Але ж у Канстытуцыі нічога не сказана пра грамадзянства! Там гаворыцца толькі пра тое, што трэба пражываць апошнія дзесяць гадоў у Беларусі. А я і жыў тут разам з сям’ёй!

Мне кажуць, што я нарадзіўся не ў Беларусі. Але хіба вёска Рагозніца Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці – гэта Польшча? Я маю звычайную метрыку, беларускі пашпарт.

Літаральна днямі пакінуў у Цэнтрвыбаркаме з гэтай нагоды сваю заяву. Мне сказалі, што дашлюць пісьмовы адказ. І калі буду з ім не згодны, то змагу абскардзіць у судзе – нават да Вярхоўнага дайсці.

Марына КОКТЫШ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.

Алена Анісім: на беларускай мове могуць выкладацца абсалютна ўсе прадметы…

Нядаўна Ігар Марзалюк прапанаваў выкладаць гуманiтарныя дысцыплiны на беларускай мове, а дакладныя – на рускай.