Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 23 чэрвеня 2017
9
Памер шрыфта

А.Лукашэнка знаходзіцца з рабочым візітам у Казахстане, дзе бярэ ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў – членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).

На саміце Лукашэнка прадставіць пазіцыю беларускага боку па пытаннях далейшага развіцця арганізацыі, у тым ліку яе эканамічнага вымярэння.

Ён таксама возьме ўдзел у цырымоніі адкрыцця Міжнароднай спецыялізаванай выставы “ЭКСПА-2017” у Астане, дзе прадстаўлены беларускі павільён. Афіцыйна свой удзел у выставе пацвердзілі больш за 110 краін і каля 20 міжнародных арганізацый.

Акрамя таго, запланавана двухбаковая сустрэча Лукашэнкі з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым.

Беларусь атрымала статус назіральніка ў ШАС 10 ліпеня 2015 года на саміце арганізацыі ва Уфе. Да гэтага на працягу пяці гадоў краіна мела ў арганізацыі статус партнёра па дыялогу.

Членамі ШАС з’яўляюцца Казахстан, Кыргызстан, Кітай, Расія, Таджыкістан і Узбекістан, назіральнікамі акрамя Беларусі – Афганістан, Індыя, Іран, Манголія і Пакістан.

Прыярытэтныя напрамкі дзейнасці ШАС – сумеснае процідзеянне тэрарызму, экстрэмізму, развіццё супрацоўніцтва ў энергетычнай, нафтагазавай, транспартнай, тэлекамунікацыйнай і іншых галінах. Агульная колькасць насельніцтва краін ШАС – каля 1,6 млрд чалавек, сукупны валавы ўнутраны прадукт – больш за 11 трлн долараў ЗША.

БелаПАН.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларускі праваабарончы форум заклікаў ўлады спыніць ціск на адвакатуру і незалежныя прафсаюзы

У Рэзалюцыі па выніках форуму праваабаронцы заклікалі беларускія ўлады  спыніць ціск на незалежныя прафсаюзы і на адвакатуру.