Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 15 мая 2017
14
Памер шрыфта

Днямі «Народная Воля» атрымала ліст ад жыхара Віцебска Уладзіміра Сцепанішчава. У ім – набор чарговых чутак пра экс-кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, экс-“губернатара” Віцебшчыны Аляксандра Косінца.

«Жыхары Віцебска сочаць за лёсам свайго земляка А.Косінца. Як ён жыве, чым займаецца? – піша чытач нашай газеты. – Думаю, многім запомніўся матэрыял, які з’явіўся на старонках “Народнай Волі” праз некаторы час пасля адстаўкі Косінца з пасады кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Косінец тады паабяцаў пасля працаўладкавання першае інтэрв’ю даць вашай газеце.

Аднак час ідзе, а пра лёс нашага цудоўнага віцебскага доктара няма ніякай інфармацыі. Адны толькі чуткі! Так, у Віцебску ходяць чуткі, што ён знаходзіцца на лячэнні ў “Навінках”. А раней гаварылі, што ў яго праблемы з законам і ён ці то пад хатнім арыштам, ці то ў турме. Напішыце, калі ласка, яшчэ пра Косінца: дзе ён і як? А то адны толькі плёткі і ніякай праўдзівай інфармацыі”.

«Народная Воля» пазнаёміла з гэтым лістом Аляксандра Косінца.

Я ўжо вам неяк цытаваў словы Уладзіміра Высоцкага: «Вот ходят слухи, что не будет больше сплетен, и ходят сплетни, будто слухи запретят…» Навошта яшчэ раз паўтараць? – ветліва адказаў Аляксандр Мікалаевіч. – З нагоды гэтага ліста магу сказаць так: напэўна, мяне паважаюць і помняць да гэтага часу, калі так непакояцца пра мой лёс.

Што тычыцца інтэрв’ю, якое я паабяцаў даць “Народнай Волі” пасля выхаду на новую работу, то я свае словы на вецер не кідаю. Формула поспеху: сказаў – зрабіў. Формула няпоспеху – імкненне ўсім спадабацца.

Усё нармальна! Ніякіх праблем у мяне няма.

Аўтар: Марына Коктыш 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".