Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 20 верасня 2016
6
Памер шрыфта

Алімпійскі чэмпіён па веславанні на байдарках і каноэ стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.

Увогуле, у новы склад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу патрапілі два прадстаўнікі беларускага спорту – пераабраны дэпутат, кіраўнік Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі і чэмпіён Алімпіяды ў Пекіне Аляксандр Багдановіч.

– Я першы раз удзельнічаю ў такой кампаніі, таму было крыху нязвыкла, – распавёў “Народнай Волі” Аляксандр. – Але ў той жа час – цікава. Шмат размаўляў з людзьмі, даведаўся пра іх праблемы…

– Што абяцалі выбаршчыкам?

– Я балатаваўся ў Магілёўскай вобласці па Асіповіцкай акрузе №89, таму буду адстойваць інтарэсы нашага рэгіёна. А пустых абяцанняў не даваў – гэта не па мне.

– З вялікім спортам развіталіся канчаткова?

– Так, сумяшчаць дзве справы не атрымаецца. Да таго ж узрост… Дарэчы, мой брат Андрэй яшчэ працягне трэніравацца. У яго няма жадання ісці ў палітыку.

– А на ваша рашэнне што паўплывала?

– Хочацца рэалізаваць сябе не толькі ў спорце. У мяне дзве вышэйшыя адукацыі, у тым ліку і эканамічная. Саспеў і па ўзросце, і па разуменні, што трэба нешта змяняць у сваім жыцці. Я прызвычаіўся ў спартыўнай сферы адстойваць інтарэсы дзяржавы, а зараз буду адстойваць інтарэсы грамадзян.

– У якой парламенцкай камісіі вам было б цікава працаваць?

– Пакуль пра гэта нават і не думаў.

Аўтар: Алесь СВЯТЛАНІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.