Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 15 чэрвеня 2017
22
Памер шрыфта

Апошнія фотаздымкі, якія выклала спявачка Алеся Ярмоленка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы “Фэйсбук”, выклікалі рэзананс.

“На фота маці дваіх дзяцей, а выглядае проста як школьніца!” – па-добраму здзіўляюцца тыя, хто бачыць здымкі.

 

Нагадаем, што Алеся Ярмоленко другі раз замужам. Муж Алесі – паспяховы бізнесмені, уладальнік канала «БелМузТВ» Леанід Мінец – шмат гадоў жыве ў Аўстрыі.

Ад першага шлюбу Алеся мае 17-гадовага сына Анатоля. Год таму 39-гадовая артыстка нарадзіла другога сына – Макара.

Апошнім часам Алеся Ярмоленка не вельмі любіць расказваць пра сваё асабістае жыццё. Але прызнаецца, што сёння яна “абсалютна шчаслівая”.

Я хачу быць у цені сваіх мужчын, а гэта перш за ўсё мой бацька, мой муж, мой сын, – гаварыла Алеся ў адным са сваіх шчырых інтэрв’ю. – Я хачу быць за іх спінамі, хачу ім дапамагаць, і я сапраўды атрымліваю ад гэтага задавальненне. Мне пашанцавала, што я сустрэла чалавека, які даў мне абсалютна ўсё, што я хачу: клопат, надзейны тыл, разуменне і каханне. І я зразумела, што ў мяне гэтага ніколі не было, але я заўсёды менавіта гэтага і хацела. Я не хачу быць старэючай артысткай, станавіцца нецікавай для публікі. Я вельмі добра сябе адчуваю, калі мы ездзім на гастролі з «Сябрамі», калі я стаю за татавай спінай, выходжу і спяваю некалькі сольных песень. Гэта тое, з чаго я, у прынцыпе, пачынала, і мне так камфортна. У мяне гэта для душы…”

Аўтар: Даша ПАЎЛОЎСКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларускі праваабарончы форум заклікаў ўлады спыніць ціск на адвакатуру і незалежныя прафсаюзы

У Рэзалюцыі па выніках форуму праваабаронцы заклікалі беларускія ўлады  спыніць ціск на незалежныя прафсаюзы і на адвакатуру.