Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

17:34 19 снежня 2016
6
Памер шрыфта

Праваабаронцы пастаянна нагадваюць пра парушэнні правоў зняволеных за кратамі.

Яны адзначаюць, што людзі, якія знаходзяцца ў следчых ізалятарах ці ўжо асуджаны, яшчэ больш пазбаўлены сваіх правоў параўнальна з грамадзянамі, якія знаходзяцца на волі, і якіх прыцягваюць да прымусовай працы. Таму што зняволеныя не могуць выказаць незадаволенасць, звольніцца, не маюць магчымасці падацца ў працоўную эміграцыю.

Юрысты-праваабаронцы наогул прыйшлі да цікавай высновы: у месцах пазбаўлення волі не працуюць тыя, хто хоча працаваць, і ў той жа час прымушаюць да работы тых, хто не адпавядае ні кваліфікацыі, ні ўмовам, ні стану здароўя.

І тут, на думку экспертаў, два выхады са становішча. Першы – эканамічна ўзважаны падыход да вырашэння праблемы. Другі – павінна быць рэформа заканадаўства, якая дазваляе на сённяшні дзень эксплуатаваць тых, хто знаходзіцца па іншы бок кратаў.

“У зняволенні – фактычна прымусовая праца, – кажа праваабаронца і былы палітвязень Алесь БЯЛЯЦКІ. – Ты не маеш права адмовіцца і павінен працаваць. Мне паўтара-два долары ў месяц пералічвалі на рахунак з маіх 78 долараў заробку. Астатнія ішлі на аплату ежы. І як за гэтыя грошы набыць сабе вітаміны, тыя ж яблыкі, ці цыбулю, ці грэчку? А калі ты з волі не атрымліваеш дапамогі ў выглядзе перадач? Як за паўтара-два долары палепшыць сабе рацыён? Гэта ж немагчыма… Рамонты робяцца ў асноўным на сродкі зняволеных. Вось мяне вызвалілі летам 2014-га, а за год перад гэтым мы рабілі рамонт сваёй секцыі. Толькі вядро фарбы нам дала калонія, астатняе зняволеныя вымушаны былі знаходзіць самі. Ці купляць нейкім чынам, ці выменьваць. Мы проста скінуліся па блоку цыгарэт, і я ў тым ліку. Хоць мне пра гэта не сказалі, бо са мной жа кантакты былі забаронены, але скідваліся ўсе, і я гэта ціха зрабіў. Перадаў і папярэдзіў, каб нікому не казалі. Вось мы скінуліся па блоку, гэта прыкладна па 10 баксаў, а цыгарэты на зоне – як валюта. І за тую валюту нам на прамзоне зрабілі дошкі для шафы, стол адрамантавалі і гэтак далей. Прымусовая праца за кратамі – гэта, безумоўна, праблема, якую трэба вырашаць…”

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Бюджет 2018: кому добавят, кого ужмут

Депутат А.Канопацкая опубликовала «заранее» доходы и расходы республиканского бюджета, запланированные на следующий 2018 год.

На мяжы класікі і сучаснасці: фартэпіяннае трыа «Nouvelle Philharmonie» выступіць з незвычайнай праграмай

Ужо хутка, 9 снежня, на сцэне Вялікай залы філармоніі выступіць фартэпіяннае трыа «Nouvelle Philharmonie» - стыльныя, багемныя, ашаламляльныя Арцём Шышкоў, Дзіма Цыпкін і Сяргей Смірноў.

Вадим Сашурин: «Только от здорового человека можно ждать побед»

Наиболее титулованный белорусский биатлонист, на счету которого более полутора десятков наград зимних и летних чемпионатов мира, поменял профессию. Ныне он специалист по общефизической подготовке.