Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 9 чэрвеня 2017
18
Памер шрыфта

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў распавяла “Народнай Волі”, на якой стадыі зараз знаходзіцца працэс стварэння Нацыянальнага ўніверсітэта.

Нагадаем, што ідэя стварэння ў краіне такой вышэйшай навучальнай установы цыркулюе ў грамадстве ўжо пэўны час. На адной з прэс-канферэнцый беларускі кіраўнік выказаўся з гэтай нагоды прыкладна так – “будзем абмяркоўваць”. І звярнуўся да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Алены Анісім і Ігара Марзалюка з прапановай стаць адпаведна рэктарам і прарэктарам….

– Зараз мы шукаем памяшканне для аргкамітэта па стварэнні Нацыянальнага ўніверсітэта, бо пры рэгістрацыі ўстановы адукацыі неабходны юрыдычны адрас, – распавядае Алена АНІСІМ. – Таксама рыхтуем Статут і працуем над канцэпцыяй, каб ужо ў чэрвені распачаць працэс рэгістрацыі. Спадзяёмся толькі на свае сілы, бо бачым, што ў краіне, з аднаго боку, нібыта ідзе трэнд на беларусізацыю, а з іншага – да нас даходзяць і трывожныя весткі. Закрываюцца беларускамоўныя школы, не вельмі хочуць адкрываць класы, дзе навучанне ішло б на мове… Таму наша задача – стварыць сучасны высакаякасны ўніверсітэт, які адпавядаў бы тым працэсам, што адбываюцца ў свеце. Каб выпускнікі маглі знайсці сябе ў гэтым жыцці. І тады пытанне беларускамоўнай адукацыі ў школах будзе менш балючым, калі з’явіцца перспектыва навучання ў ВНУ.

– Як вашы калегі-дэпутаты ставяцца да ідэі стварэння Нацыянальнага ўніверсітэта?

– Дэпутаты працуюць у сваёй сістэме, таму іх гэта, напэўна, не так хвалюе. Хтосьці займаецца праблемамі эканомікі, нехта – сацыяльнымі пытаннямі… Як мне падаецца, яны недаацэньваюць ролю беларускай мовы. Да таго ж, калі б усё гэта ўсведамляць, тады трэба нешта і рабіць. А нікому асабліва не хочацца займацца гэтай тэматыкай.

Я іх не асуджаю і дзесьці разумею, але гэта няправільна. Таму, калі хтосьці на словах і падтрымлівае, то далей гэтага справа не ідзе. Хаця спадзяюся, што праз час і дэпутаты “даспеюць”. А Нацыянальны ўніверсітэт будзе. Мы зробім для гэтага ўсё…

Аўтар: Алесь СІВЫ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Ёсць выява забойцы Паўла Шарамета. Але ўкраінскія ўлады яе хаваюць

Украінская паліцыя мае відэа, на якім бачны два верагодныя забойцы журналіста Паўла Шарамета. Пры гэтым выява твару жанчыны, якая падклала выбухоўку пад аўтамабіль, вельмі дакладная. Але ўкраінская па

На замглавреда «Эха Москвы» Татьяну Фельгенгауэр напали с ножом

Неизвестный проник в редакцию радиостанции "Эхо Москвы" и ранил ножом заместителя главного редактора радиостанции Татьяну Фельгенгауэр. Эту информацию агентству Интерфакс подтвердил главный редактор "

Міністр эканомікі: Ёсць сферы, дзе заробку ў 1000 рублёў давядзецца пачакаць

Нягледзячы на планы ўладаў да канца 2017 года падняць сярэдні заробак у Беларусі да 1000 рублёў, яго ўбачаць не ўсе і не адразу. Гэты факт у эфіры тэлеканала АНТ канстатаваў міністр эканомікі Уладзімі