Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

13:18 16 верасня 2016
14
Памер шрыфта

Учора вядомы беларускі хакейны спецыяліст узначаліў клуб “Барыс” з Казахстана.

Да апошняга часу былы галоўны трэнер зборнай Беларусі працаваў скаўтам амерыканскага клуба НХЛ “Чыкага Блэкхокс”, але днямі ХК “Барыс”, які выступае ў Кантынентальнай хакейнай лізе, афіцыйна абвясціў: “З 7 верасня да абавязкаў галоўнага трэнера каманды прыступае беларускі спецыяліст Эдуард Занкавец”.

Дарэчы, беларус на гэтай пасадзе змяніў скандальна вядомага Андрэя Назарава, які ў свой час “адзначыўся” і ў Мінску. У 2011 годзе падчас матча мінскага “Дынама” і падмаскоўнага “Віцязя” не толькі адбыліся бойкі хакеістаў на лядовай пляцоўцы, але і настаўнік гасцей схапіў клюшку і стараўся ўдарыць беларускіх балельшчыкаў. Затым Назараў са скандалам сышоў з піцерскага СКА, такую ж славу ён паспеў займець і ў “Барысе”.

У выніку клуб з Казахстана на старце чэмпіянату КХЛ на апошнім радку ў сваёй канферэнцыі, а кіраўніцтва “Барыса”, відаць, вырашыла змяніць расійскага скандаліста на больш талковага і памяркоўнага беларуса.

– Безумоўна, на Эдуарда Занкаўца ў нас вялікія спадзяванні, – распавёў “Народнай Волі” прэс-сакратар ХК “Барыс” Алег ЖУРКЕВІЧ. – Яго кантракт з клубам разлічаны на адзін год. Задача – патрапіць у плэй-оф.

– Ужо 9 верасня “Барыс” на чале з новым трэнерам правядзе дамашні матч з “Югрой”…

– Як кажуць, з карабля – на баль. Натуральна, што за дзень-два настаўніку цяжка нешта змяніць у камандзе, але ўсе мы спадзяёмся зараз на лепшую гульню і лепшыя вынікі.

Аўтар: Алесь СІВЫ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Умер Арсений Рогинский

В Израиле 18 декабря умер Арсений Рогинский – российский историк, правозащитник, общественный деятель, председатель правления правозащитного и благотворительного общества "Мемориал".

В бюджете-2018 президентский фонд вырос в 2,7 раза. Депутаты не знают, зачем

18 декабря Палата представителей в первом чтении принимает бюджет Беларуси на 2018 год.

Министр труда рассказала, кто все-таки получит в 2018 «по пятьсот»

В 2018 году средняя зарплата белорусов составит от 921 до 941 рублей. Об этом заявила в Палате представителей министр труда и социальной защиты Ирина Костевич во время обсуждения законопроектов по бюд