Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 25 студзеня 2017
15
Памер шрыфта

Так, 25 чэрвеня 2014 года група сябраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі з мэтай падтрымкі ў грамадстве каштоўнасцяў, звязаных з незалежнасцю і суверэнітэтам Беларусі, вырашылі правесці ў найбольш людных месцах Гомеля 11 пікетаў. Але Гомельскі гарвыканкам забараніў правядзенне ўказаных мірных сходаў, пасля чаго актывісты звярнуліся ў суд, які, вядома, фармальна падышоў да разгляду іх іскаў. Пасля гэтага актывісты АГП падалі калектыўную скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека аб парушэнні права на мірны сход і як следства на выказванне свайго меркавання.

26 лістапада 2015 года члены Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Кацора і Уладзімір Няпомняшчых таксама планавалі арганізаваць у Гомелі пікет. Улады адмовілі ім. Выкарыстаўшы ўсе ўнутраныя сродкі прававой абароны, актывісты падалі скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека аб парушэнні права на мірны сход і як следства на выказванне свайго меркавання. Скарга зарэгістравана ў КПЧ ААН 23 лістапада 2016 года.

12 лютага, 14 кастрычніка 2014 года і 30 студзеня 2015 года актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Эдуард Нелюбовіч планаваў арганізаваць у Гомелі пікет, вулічнае шэсце і флэш-моб адпаведна. Ён хацеў звярнуць увагу грамадскасці на татальныя забароны чыноўнікамі правядзення масавых мерапрыемстваў, прыцягнуць увагу гараджан да інфармацыі аб падтрымцы Расіяй сепаратызму ва Украіне. Скарыстацца законным правам на правядзенне сходаў яму ўлады не дазволілі. Затое ў КПЧ ААН скаргу прынялі.

Вымушаны быў звярнуцца ў ААН і лідар партыі Анатоль Лябедзька. І яго скарга зарэгістравана ў КПЧ ААН.

Адгукнулася міжнародная арганізацыя і на калектыўную скаргу Наталлі Шчукінай, Уладзіміра Кацоры, Андрэя Толчына, Кацярыны Толчынай і Васіля Палякова. Як і на зварот Алы Раманчык, якая хацела арганізаваць у Гомелі вулічнае шэсце ў сувязі з эканамічным крызісам у краіне. Гомельскі гарвыканкам забараніў правядзенне мірнага сходу.

Як вядома, усе скаргі, зарэгістраваныя ў КПЧ ААН, накіроўваюцца ўрадам для разгляду. На жаль, у Беларусі рэкамендацыі высокай міжнароднай арганізацыі ігнаруюцца.

Аўтар: Кастусь МАРАЧКІН 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Умерла солистка группы Cranberries Долорес О’Риордан

В Лондоне умерла солистка ирландской группы Cranberries Долорес О'Риордан. Ей было 46 лет. Причину смерти певицы полиция не сообщает.