Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 15 чэрвеня 2017
3
Памер шрыфта

Два гады таму медыкі дыягнаставалі ў Ганны Баравец пухліну левага паўшаря галаўнога мозгу.

Восенню 2015 года дзяўчынка стала скардзіцца на моцныя галаўныя болі. Праз некаторы час лекары паставілі страшны дыягназ. У свае 11 гадоў вучаніца 4-га класа перанесла аперацыю, прамянёвую тэрапію і шматлікія абследаванні.

– Стан пакуль стабільны, – сказала «Народнай Волі» мама Ганны Валянціна Канстанцінаўна. – МРТ праходзім у Беларусі, але больш дбайнае абследаванне неабходна рабіць у Санкт-Пецярбургу, бо пухліна злаякасная.

Сёння практычна ўсе сродкі наваполацкай сям’і ідуць на лячэнне дачкі. У горадзе адкрыты дабрачынны рахунак для аказання матэрыяльнай дапамогі на лячэнне дзіцяці.

– У Маскве падобная медыцынская дапамога даражэй у разы, кажа Валянціна Баравец. – У пецярбургскай клініцы выходзіць танней. Мы туды ўжо ездзілі: адзін раз у паўгода трэба праходзіць абследаванне. Без старонняй дапамогі, вядома, цяжка.

Дапамагчы Ганне Баравец можа любы жадаючы.

Дабрачынны рахунак адкрыты ў філіяле №214 ААТ «ААБ Беларусбанк» – г.Наваполацк, вул.Дружбы, 4, код 660: беларускія рублі – транзітны рахунак 3819382300098 на дабрачынны рахунак №000066 у філіяле №214, бестэрміновы.

Прызначэнне плацяжу: на рахунак Баравец Валянціны Канстанцінаўны для лячэння і рэабілітацыі дачкі Баравец Ганны Андрэеўны.

Аўтар: Раман ВАСЮКОВІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Белорусский экипаж впервые победил на этапе «Дакара»

Белорусский экипаж "МАЗ-СПОРТавто" занял первое место по результатам 11-го этапа марафона "Дакар-2018". Команда Сергея Вязовича финишировала с результатом 5 часов 14 минут 10 секунд.

Диета для «жирных котов». Нацбанк утвердил требования к вознаграждениям в банках

Нацбанк постановлением правления № 544 от 29 декабря 2017 г. установил требования к организации системы вознаграждений и компенсаций в банках, сообщила пресс-служба регулятора.

В Минске изменили нормативы потребления тепла

Мингорисполком своим решением №24 от 4 января, которое опубликовано 18 января на Национальном правовом интернет-портале, установил нормативы фактического расхода тепловой энергии в жилых домах, не обо