Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 20 чэрвеня 2017
30
Памер шрыфта

Германія адмовілася даць палітычны прытулак беларусу Юрыю Рубцову.

Днямі мы распавядалі пра тое, як жывецца за мяжой гамяльчаніну, які каля года таму папрасіў у Германіі палітычны прытулак.

“Вельмі многім знаёмым у апошні час сталі прыходзіць адмовы, – распавядаў Рубцоў. –  Гэта тычыцца грамадзян практычна ўсіх краін, за выключэннем Сірыі”.

“Зараз я атрымаў афіцыйны ліст, у якім паведамлялася, што мне адмоўлена ў прадастаўленні палітычнага прытулку, – распавядае Юрый. – Да канца чэрвеня мы з жонкай павінны пакінуць тэрыторыю краіны. Натуральна, можна было б і абскардзіць рашэнне, аднак лічу амаральным гэта рабіць. Я ўсё жыццё працаваў у Беларусі, чужы чалавек для Германіі, і раптам падаваць у суд на нямецкі ўрад? Гэта абсурд. Маё пражыванне і так можна параўнаць з працяглым адпачынкам, які мне аплацілі нямецкія падаткаплацельшчыкі”.

Паводле слоў Юрыя Рубцова, ён пакуль дакладна не вызначыўся са сваёй будучыняй, але разглядае варыянт вяртання ў Беларусь.

“Нават калі ў дачыненні да мяне распачнуцца рэпрэсіі, я гэтага не баюся”, – дадае наш суразмоўца.

Віктар ШПАК.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

КХЛ: минское «Динамо» проиграло «Куньлуню» и почти лишилось шансов сыграть в плей-офф

Четвертое поражение подряд потерпело минское «Динамо» в чемпионате Континентальной хоккейной лиги. 18 января на своей площадке команда Горди Дуайера со счетом 1:3 (0:1, 1:2, 0:0) проиграла одному из а

Срывавший крыши в Европе циклон заденет в пятницу и Беларусь

Атмосферные фронты циклона «Фредерик», который определяет крайне сложные погодные условия в странах Западной Европы, 19 января ухудшат погоду и в Беларуси, сообщили в Белгидромете.

Рынок столичных квартир установил новый рекорд в 2017 году

В 2017 году рынок столичных квартир установил новый рекорд по количеству сделок, обновив 10-летний максимум достигнутый 2016 годом.