Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 15 мая 2017
11
Памер шрыфта

З 3 студзеня 2016 года я мог выйсці на пенсію па ўзросце. І працоўны стаж у мяне дастатковы – 36 гадоў.

Але вось ужо колькі часу сяджу без грошай. Не залічваюць, бачыце, у страхавы стаж навучанне ў прафесійна-тэхнічным вучылішчы, службу ў войску і ў органах унутраных спраў, догляд інваліда 1-й групы. Агульна – больш за два гады.

Я лічу гэта абсалютнай несправядлівасцю!

Па-першае, пра страхавы стаж загаварылі, як мне памятаецца, з 1998 года. Калі закон зваротнай сілы не мае, чаму гэта не прымаецца ў разлік?

Па-другое, калі паўстала пытанее аб доглядзе інваліда, мне прапанавалі звольніцца з работы, патлумачыўшы, што гэты перыяд увойдзе з стаж. І на самай справе так было да ўказа. На мой погляд, перыяд да прыняцця гэтага дакумента павінен залічвацца ў страхавы стаж.

Ды што і гаварыць, дзяржава не павінна абражаць людзей, якія чэсна працавалі ўсё жыццё. Вось і ў парламенце пра гэта загаварылі… Дык хутчэй вырашайце набалелыя пытанні!

Іван КУЛЬКОЎЖыхар в.Халмы Магілёўскага раёна.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".