Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 12 чэрвеня 2017
6
Памер шрыфта

Дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны прызналі нацыянальным відам спорту баявы гапак. Школа баявога гапака будуецца на грунце традыцыйнага бою запарожскіх казакаў.

“Ва Украіне – кавардак,

Ці Богу моляцца, ці чорту…

Прызналі баявы гапак

Нацыянальным відам спорту!

Мудрэй прыдумаць не маглі?

Яны ж зняславілі краіну!” –

Спярша падумаў я, калі

Такую вычытаў навіну.

Затым рашыў, што думаць так,

Смяяцца з іх няма прычыны.

Назваўшы спортам свой гапак,

Яны, ўкраінцы, – малайчыны!

Гапак для іх спакон вякоў –

Як сімвал, спадчына святая.

Хто ж запарожскіх казакоў,

Іх дух байцоўскі не згадае?

Дый зараз душ бунтарскі стан

Адчуеш нават у глыбінцы.

Таму й выходзяць на майдан,

Калі патрэбна, украінцы.

А як жа мы?

Што наш народ?

Ці выяўляе непакору?

Маўчыць, вады набраўшы ў рот,

Хаця яму крычаць упору.

Прапаў яго бунтарскі дух,

Кудысь брыдзе ў агульным статку,

А лясне пугаю пастух,

Дык і душа адразу ў пятку.

І нават весела яму,

Як дасць пастух кавалак хлеба.

Калі ж пагоніць у турму,

Народ палічыць: так і трэба…

* * *

Адчуем мы душэўны ўздым,

Уся грамадскасць будзе рада,

Як нашым танцам баявым

“Лявоніху” прызнае ўлада…

Будуць есці ў дзве шчакі не таматы, дык гуркі

Беларусь закупіла рэкордную колькасць турэцкіх памідораў сёлетняга ўраджаю. Расія адразу напружылася…

Быў у Польшчы садавіны

Ураджай буйны такі,

Што ў Расіі ад навіны

Здрыгануліся дзялкі:

Ураджай багаты гэты

Канкурэнцыю складзе.

А куды свае ранеты

Ім падзець?

Прыстроіць дзе?

Хоць пад санкцыяй Варшава

(Увяла яе Масква),

Ды ў дзялкоў была падстава,

Каб балела галава:

Здагадацца кожны мусіў

(Ёсць тут логіка свая),

Што ўраджай і ў Беларусі

Раптам “вырасце” ўтрая.

Так і сталася: калоны

Пацягнуліся к мяжы.

Везлі мы тавар законны –

Беларускі, не чужы.

Зрэшты, сведчылі пра гэта

Этыкеткі-ярлыкі.

І тлумачылі мы:

– Лета

Ураджай дало такі!

Мы ўсё вырасцілі самі!

Не выказваў нам дакор,

Ды ажно рыпеў зубамі

Іхні “Россельхознадзор”.

Прадалі мы яблык горы –

Польшча іх вязе й вязе…

А затым і памідоры,

Так бы мовіць, на чарзе.

Іх расце не надта многа

На тутэйшае зямлі,

Ды затое, дзякуй Богу,

Танна туркі прадалі.

І таму на ўзнёслай хвалі

(Грошай будзе – цераз край!)

Мы расійцам зноў сказалі:

– Новы вырас ураджай!

Ён у нас такі багаты,

Што дзяваць не знаем, дзе!

– Садавіна?

– Не, таматы

Падняліся на градзе.

– Дык у вас жа сонца мала,

І не лета на дварэ… –

Ад расійцаў прагучала.

– Сонца нам зусім не трэ!

Ураджай даюць цяпліцы

Нават і сярод вясны.

Ад ускраін да сталіцы

У радок стаяць яны…

Ды не дасць, падобна, веры

Іхні “Россельхознадзор”:

Вырас, скажа, на паперы

Беларускі памідор.

Накладзе, як кажуць, вета,

Будзе зноўку ў нас раздрай…

А дзялкоў расійскіх гэта

Вельмі ўзрадуе, бадай.

* * *

Рана ім выказваць радасць!

Хай не цешацца дзялкі,

Бо “растуць” на нашых градах

Украінскія гуркі…

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Актывісты моладзі БНФ атрымалі штрафы ў 20 і 25 базавых (+пастанова суда)

Заяўнікі акцыі 25 жніўня былі абвінавачаны ў тым, што не падалі пісьмовую адмову ад правядзення масавага мерапрыемства, пасля таго як Мінгарвыканкам забараніў шэсце, прымеркаванае да дня абвяшчэння су

МВД России назвало срок возможной установки постов на границе с Беларусью

Как сообщает РБК, посты на границе Беларуси и России могут появиться на автострадах и железной дороге уже весной 2018 года.

“Дзе грошы на капітальны рамонт нашых дамоў?”

Адказ на гэтае пытанне спрабуе адшукаць намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў.