Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

На галоўную пасаду ў краіне засталося восем прэтэндэнтаў
6:00 31 лiпеня 2015
15
Памер шрыфта

У панядзелак пасяджэнне Цэнтрвыбаркама па рэгістрацыі ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты праходзіла без Лідзіі Ярмошынай. Невыязную ў Еўрасаюз старшыню ЦВК запрасілі ў Вену для ўдзелу ў канферэнцыі АБСЕ, прысвечанай ацэнцы міжнародных стандартаў і абавязацельстваў па правядзенні свабодных, справядлівых і дэмакратычных выбараў.
Дзеля таго, каб кіраўніца беларускага Цэнтрвыбаркама яшчэ раз пачула, якімі павінны быць сапраўдныя выбары, было зроблена выключэнне – ёй адкрылі візу. Але невядома, ці дасць гэта плён.
Усяго Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў інцыятыўныя групы васьмі прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду. Гэта кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, лідар Партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч, лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, прадстаўніца кааліцыі «Народны рэферэндум» Таццяна Караткевіч, беспрацоўная Жанна Раманоўская, казачы Вярхоўны атаман і лідар Беларускай патрыятычнай партыі Мікалай Улаховіч і эканаміст Віктар Цярэшчанка. Ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў змогуць пачаць збор подпісаў у адзін дзень – 23 ліпеня.
Ініцыятыўнай групе Міколы Статкевіча ў рэгістрацыі было адмоўлена. Як, дарэчы, і групам яшчэ пяці прэтэндэнтаў, якія не здолелі нават пачытаць Выбарчы кодэкс, у якім вызначана, што ў ініцыятыўную групу павінны ўваходзіць не менш за 100 чалавек.
Ігар МАРОЗАЎ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).

Как выглядит поездка на новом поезде из Минска в Варшаву

Журналистка «Белсата» Марина Вашкевич стала одной из первых пассажирок нового железнодорожного маршрута, который соединяет белорусскую и польскую столицы.