Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

20:55 25 мая 2017
2
Памер шрыфта

Рэдакцыя штодзень атрымлівае мноства пісем. На жаль, многія з іх не надрукаваны на камп’ютары, а напісаны ад рукі. Што казаць: у аднаго чалавека почырк разборлівы, акуратна выведзены словы, расстаўлены абзацы, а ў другога – адны каракулі, усё зроблена так, што хоць ты бяры мікраскоп і разглядай кожны сказ, кожнае слова пад павелічальным шклом. Вось перад вамі адна скапіраваная старонка пісьма, якое нядаўна прыйшло ў рэдакцыю з Чачэрска Гомельскай вобласці. Вы можаце прачытаць і сказаць, пра што піша аўтар? Калі патраціць шмат часу, то, можа, і ўдалося б нешта зразумець. Але ж у журналістаў “Народнай Волі” на ўліку кожная хвіліна і няма магчымасці “расшыфроўваць” вось такія лісты. А таму, скажам шчыра, яны застаюцца па-за нашай увагай.

Так, пакуль не ў кожнага маецца камп’ютар. Людзям сталага ўзросту цяжка авалодаць сучаснай тэхнікай. Але ж у любым выпадку культура пісьма павінна заставацца на нармальным узроўні. Мы, журналісты, паважаем Вас, шаноўныя аўтары, але ж і Вы паважайце нас, нашу творчую працу. Раім: не маеце магчымасці аддрукаваць тэкст пісьма на камп’ютары, дрэнны, неразборлівы ў Вас почырк – папрасіце дапамагчы родных, сяброў, калег па працы. Ведайце: прыняць адпаведнае рашэнне па Вашым лісце рэдакцыя можа толькі тады, калі ён будзе прачытаны і стане зразумелым яго змест.

Ніна ЛЯВОНЧЫК, загадчыца рэдакцыі газеты “Народная Воля”.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".