Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Валерый Гапееў уступіў у незалежны Саюз беларускіх пісьменнікаў
1:59 10 лiпеня 2015
32
Памер шрыфта

Два гады таму празаік Валерый Гапееў выйшаў з шэрагаў афіцыйнага Саюза пісьменнікаў Беларусі (СПБ). Прыкладна ў той жа час заявы пра выхад напісалі празаікі Андрэй Федарэнка і Алесь Наварыч, дзіцячая пісьменніца Алена Масла і паэтэса Раіса Баравікова. Адной з прычын стала дзейнасць партала “ЛитКритика.by”. У допісах яго заснавальніка і асноўнага аўтара Аляксандра Новікава многія літаратары бачылі абразы і знявагу. Справа набыла гучны рэзананс, і неўзабаве Новікаў быў выключаны з СПБ.

Але аб сваім рашэнні Гапееў не шкадуе: “Перакананы, калі б не заявы пяцёх, Новікава не выключылі б, і ён дзейнічаў бы па-ранейшаму. Скажу шчыра: за год да свайго выхаду я пісаў ліст старшыні саюза (Мікалаю Чаргінцу. – Рэд.), прасіў звярнуць увагу на сайт, на тон і змест артыкулаў. Пісьмова мне не адказалі, а па тэлефоне далі зразумець, што я не туды гляджу і не тое бачу. Праз год сітуацыя стала настолькі відавочнай, што я напісаў заяву на выхад. Мяне выключылі, у “развітальнай” размове адпрэчылі ўсе мае прэтэнзіі. Прайшоў час, і Аляксандра Новікава выключылі, выпраўляючы “памылку”. Сябры абласнога аддзялення пераконвалі мяне: “Уступай наноў!” Выбачайце, чаму я павінен падаваць заяву, калі памылку выпраўлялі вы?”

Аднак заяву на ўступленне ў Саюз беларускіх пісьменнікаў Гапееў напісаў толькі праз год. “Вельмі няпроста быць аднаму ды яшчэ ў правінцыі, – кажа пісьменнік, які стала жыве ў Івацэвічах. – Прыналежнасць да нейкай вялікай арганізацыі аднадумцаў-творцаў многае значыць. Не скажу, што мне не хапала стасункаў… Мне не хапала саўдзелу. І праз два гады я адчуў гэта дастаткова востра”. Гапееў прыехаў у Мінск і выступіў перад Радай СБП, якую ўзначальвае Барыс Пятровіч. “Схлушу, калі скажу, што не хваляваўся, – прызнаецца пісьменнік. – Але ўсё шчыра расказаў ад пачатку. Можа, таму  пытанняў амаль не задавалі”. 

Чаго чакае літаратар ад сяброўства ў новым саюзе? “Большай асабістай адказнасці ў сваёй працы і публічных выступленнях. Я не жартую. Спадзяюся, што і конкурсы і іншыя мерапрыемствы, якія праводзіць СБП, надалей не пазбавяцца сваёй адкрытасці і будуць папулярызаваць літаратуру (а не даваць “всем сестрам по серьгам”)”.

Як паставіліся да учынку Гапеева яго калегі? “Праца – гэта праца, а творчасць – гэта амаль асабістае. Годзе за кожным крокам чалавека шукаць нейкія палітычныя ці ідэалагічныя адценні. Ёсць жа яшчэ і ідэйныя, маральныя памкненні. Канешне, чалавеку нельга адарвацца ад грамадства і быць па-за палітыкай. Але ж творчасць – усяго толькі творчасць. У яе зусім іншыя мэты і сродкі. Проста сам хачу быць у тым асяродку, дзе найвышэй ставіцца менавіта літаратура як мастацтва”, – выказвае сваё меркаванне пісьменнік.

Дарэчы

Таксама сябрамі Саюза беларускіх пісьменнікаў сталі Міхаіл Валодзін, які атрымаў вядомасць сваёй кнігай пра Мінск “Наш старый добрый Вавилон”; малады паэт Ігар Канановіч; сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», аўтар першага беларускага фэнтэзі “Сем камянёў” Аляксей Шэін; гісторык Уладзімір Хільмановіч, а таксама празаік, адзін з аўтараў “Народнай Волі” Леанарда Юргілевіч.

Дзяніс МАРТЫНАЎ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Алена Анісім: на беларускай мове могуць выкладацца абсалютна ўсе прадметы…

Нядаўна Ігар Марзалюк прапанаваў выкладаць гуманiтарныя дысцыплiны на беларускай мове, а дакладныя – на рускай.

Жители Бобруйска скидываются на реконструкцию детской больницы

В Бобруйске не хватает средств на реконструкцию детской больницы, которая обслуживает маленьких пациентов из пяти районов Могилевской области.

За скорость лишать, бесправников арестовывать: поправки в КоАП приняли во втором чтении

Бесправников в Беларуси планируют наказывать административным арестом за повторное нарушение. Об этом сегодня сообщил председатель Постоянной комиссии Палаты представителей по правам человека, национа