Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

19:45 30 студзеня 2017
17
Памер шрыфта

З’явілася ў мяне ідэя стварыць у роднай вёсцы Бобрык культурна-асветніцкі цэнтр з музеем беларускай культуры, гісторыі і быту. Здавалася б, мясцовыя ўлады павінны пайсці насустрач і дапамагчы ў яе рэалізацыі. Ды дзе там! Тры гады б’юся наконт памяшкання, а пытанне не вырашаецца, нягледзячы на тое, што прадаставіць два пакоі – не праблема. У колішнім клубе працуе шахматна-шашачны гурток, частку памяшкання займае ЖКГ пад рытуальныя паслугі. Ёсць яшчэ два пакоі, якія вызваліліся пасля таго, як бібліятэку перанеслі ў іншае месца.

Вось гэтыя два пакоі я і прашу пад культурна-асветніцкі цэнтр. А мне кажуць: калі ласка, бяры, але толькі заключы дагавор, што будзеш плаціць за арэнду. Вядома ж, са сваёй кішэні.

Здавалася б, мясцовыя ўлады павінны сказаць мне дзякуй за ініцыятыву, што я на дабрачыннай аснове бяруся за стварэнне неабходнага не толькі для нашай вёскі, але і для ўсяго рэгіёна музея. А яны, бачыце, выкручваюць мне рукі. Я – пенсіянер, адкуль у мяне такія грошы?!

Спадзяюся, што кіраўніцтва Пінскага райвыканкама ўсё ж па-дзяржаўнаму паставіцца да маёй просьбы. Усё роўна пакоі, якія я хачу выкарыстаць для стварэння культурна-асветніцкага цэнтра, пустуюць.

Уладзімір ГУК, жыхар вёскі Бобрык Пінскага раёна.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Умерла солистка группы Cranberries Долорес О’Риордан

В Лондоне умерла солистка ирландской группы Cranberries Долорес О'Риордан. Ей было 46 лет. Причину смерти певицы полиция не сообщает.