Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Сёння нашы ўлады аб’явілі вайну дармаедам, кажуць пра тое, што зарплату трэба зарабляць. Так, усё правільна. І ў гэтай сувязі ў мяне ёсць адна прапанова. А ці не пачысціць нашым уладам шэрагі дэпутатаў, не прывесці колькасць так званых “народных абраннікаў” у адпаведнасць са здаровым сэнсам і колькасцю насельніцтва Рэспублікі Беларусь? Гэта, апроч усяго, была б і эканомія дзяржаўных сродкаў (усе ведаюць пра высокія заробкі і пенсіі дэпутатаў).
6:00 3 лiпеня 2015
9
Памер шрыфта

Давайце паглядзім на досвед Польшчы, ЗША ў гэтым пытанні.

Заканадаўчы орган Беларусі складаецца з дзвюх палат – Савета Рэспублікі, які налічвае 64 члены, і Палаты прадстаўнікоў, куды абіраецца 110 чалавек. Агулам – 174 дэпутаты. Насельніцтва нашай краіны каля 9,5 мільёна чалавек. У Польшчы парламент таксама мае дзве палаты – ніжнюю (Сейм) і верхнюю (Сенат). Складаецца Сейм з 460 дэпутатаў, Сенат – са 100. Агулам гэта 560 чалавек, але насельніцтва Польшчы 38,5 мільёна. Атрымліваецца, так бы мовіць, адзін дэпутат на 68.750 жыхароў краіны. А ў нас – адзін дэпутат на 54,5 тысячы. Няўжо мы багацейшыя за палякаў, каб утрымліваць “лішніх” дэпутатаў?

Калі параўнаць з ЗША, то тады ўвогуле нам хапіла бы 10–20 дэпутатаў. Заканадаўчы орган ЗША – Кангрэс – складаецца, як і ў нас, з Сената і Палаты прадстаўнікоў. Сенат налічвае 100 чалавек, Палата прадстаўнікоў – 435. Але ж насельніцтва ЗША – 320 мільёнаў чалавек! 

Мне падаецца, што можна ўвогуле скасаваць Савет Рэспублікі. Краіна наша невялікая, рэгіянальных адрозненняў не мае, нацыянальных аўтаномій – таксама. Дзеля чаго тады патрэбна верхняя палата?! Напэўна, каб было куды працаўладкоўваць адстаўных міністраў і іншых чыноўнікаў. Знялі Міхаіла Мясніковіча з пасады прэм’ер-міністра, ён сеў у крэсла старшыні Савета Рэспублікі.

Аляксандр АПАНАСЕВІЧ.

Мінск.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Сайт «Белорусский партизан» возобновил работу в домене .by

Сайт "Белорусский партизан", заблокированный Министреством информации 15 декабря, заработал в доменной зоне .by. Об этом сообщает само издание, которое теперь доступно по адресу belaruspartisan.by.

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).