Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 15 мая 2017
8
Памер шрыфта

Добры дзень, паважаная рэдакцыя газеты “Народная Воля”!

Хачу выказаць падзяку Аляксандру Фядуту за яго артыкул “Время Дашкевича”. Ён першым у публічным друку звязаў арышт Зміцера з помстай яму за Курапаты. Менавіта Зміцер і яго бліжэйшыя паплечнікі сваім апошнім учынкам па абароне Курапатаў прымусілі нарэшце дзяржаўных чыноўнікаў і, прама скажу, халуйскую дзяржаўную прэсу “заўважыць” праблему Курапатаў, хаця больш за дваццаць (!) гадоў усе яны ў пэўным сэнсе цкавалі людзей, якія абаранялі Курапаты. І зусім не апраўдвае іх той факт, што ўзнімалася праблема, але яна неяк заглохла.

Скажыце, а ці ж не друкаваліся на старонках дзяржаўных газет пасквілі, якія зневажалі абаронцаў Курапатаў?

Яшчэ пытанне: чаму ўладныя чыноўнікі многія гады не знаходзілі вандалаў, якія апаганьвалі Курапаты?

Вячаслаў ДАШКЕВІЧ, бацька Зміцера.

г.Старыя Дарогі.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Цэнтр Жыткавічаў рыхтуюць да абласных «Дажынак», а жыхары ўскраін скардзяцца на бездарожжа

У Жыткавічах (Гомельская вобласць) рыхтуюцца да абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі", які плануецца ў пачатку снежня. Тым часам жыхары горада скардзяцца ўладам на бездарожжа.

Экс-начальник МРЭО ГАИ Пинска приговорен к 4 годам колонии за взятки и превышение полномочий

Суд Пинского района и Пинска сегодня вынес приговор в отношении трех обвиняемых по уголовному делу о взятках в МРЭО ГАИ города.

Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд Някляеву

Мінгарсуд 22 лістапада адмовіў Уладзіміру Някляеву ў задавальненні скаргі на рашэнне суда Ленінскага раёна Мінска аб 10-сутачным арышце за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным "Маршы абураных беларусаў