Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

20:55 25 мая 2017
1
Памер шрыфта

А 3–5 мая сусветна вядомы польскі вандроўнік наведае Беларусь.

Палкевіч – асоба неардынарная. Толькі ўявіце: 40 гадоў ён калясіць па ўсім свеце, прычым наведвае найбольш аддаленыя куткі планеты.

«У 1975 годзе Яцэк пакарыў Атлантычны акіян. Прычым у вельмі незвычайнай форме – ён плыў з Дакара на выратавальнай шлюпцы, у адзіночку, маючы пры сабе абмежаваны запас вады і ежы, – расказвае дарадца амбасады Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі. – І гэтае 44-дзённае выпрабаванне выкарыстоўвалі даследчыкі НАСА, якія займаюцца праблематыкай ізаляцыі чалавека і межаў чалавечай трываласці. З сярэдзіны 1970-х гадоў Палкевіч кіраваў шматлікімі смелымі экспедыцыямі ў пошуках знікаючых цывілізацый, незвычайных з’яў і людзей. Пракладваў шлях на Барнеа і ў Новую Гвінею. Ён – ветэран Сахары, ён даследаваў самыя аддаленыя куткі Сібіры. Часцей за ўсё перасоўваўся ў стылі падарожнікаў XIX стагоддзя: на вярблюдах, сланах і ў аленевай запрэжцы, пешшу, на кітайскім сампане і індзейскіх пірогах.

У 1996 г. навуковая экспедыцыя Палкевіча вызначыла вытокі Амазонкі, паклаўшы канец спрэчкам аб месцы зараджэння самай вялікай ракі свету. Праз 15 гадоў улады Перу ўзвялі манумент у памяць аб адкрыцці».

Яцэку Палкевічу 72 гады, а ён не перастае здзіўляць. Цяпер вось задумаў пераадолець Новы шаўковы шлях. І мэта яго візіту ў Мінск –прасоўваць свой чарговы праект. «У час знаходжання ў Мінску Яцэк Палкевіч правядзе сустрэчы ў Міністэрстве замежных спраў і Міністэрстве спорту і турызму, а таксама сустрэнецца з моладдзю, студэнтамі і журналістамі”, – заўважае  Марцін Вайцяхоўскі.

А распачнецца экспедыцыя ў бліжэйшы час. Ужо праз некалькі месяцаў калона пазадарожнікаў пад кіраўніцтвам Яцэка Палкевіча адправіцца з Польшчы ў Кітай, маршрут будзе пралягаць у тым ліку і па тэрыторыі Беларусі. Прадоўжыцца экспедыцыя каля 60 дзён, вандроўнікі пераадолеюць звыш 10 тысяч кіламетраў.

На фота. Яцэк Палкевіч сярод новых сяброў на захадзе Папуа – Новай Гвінеі.

Аўтар: Ігар ЗАЛЕСКІ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Угроза для всей планеты: ученые предрекают гибель миллиарда человек

Ученые из Университета Колорадо предупреждают о том, что в следующем году на планете может произойти серия землетрясений, жертвами которых в общей сложности может стать миллиард человек по всему миру.

Военный эксперт: Казарма — это не тюремная камера

Как искоренить «дедовщину», раскрепостить срочников и повысить престиж военной службы — семь шагов к реформированию армии от Андрея Поротникова.

Стало известно, какой на детском «Евровидении» выступит белоруска Хелена Мерааи

Прошла жеребьевка детского «Евровидения-2017» — представительница Беларуси Хеоена Мерааи выступит пятой.