Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 23 чэрвеня 2017
7
Памер шрыфта

У суботу 10 чэрвеня на плошчы каля Ратушы адбудзецца першы з трох штотыднёвых канцэртаў фестывалю «Джазавыя вечары з Банкам БелВЭБ» сезона-2017. Хэдлайнерам вечара будзе адзін з лепшых сусветных джазавых гітарыстаў Скот Хэндэрсан (ЗША), а адкрые праграму 7-гадовая Сафія Курловіч з Салігорска…

Нягледзячы на свой юны ўзрост, джазавая піяністка і вакалістка Сафія Курловіч ужо мае салідны спіс дасягненняў. Сярод яе ўзнагарод Гран-пры конкурсу «Джаз-момент 2016» (Масква, Расія) і перамога ў рэспубліканскім конкурсе «Талент краіны» (2016). Сафія выступала ў канцэртах Ігара Бутмана і Дзяніса Мацуева. Была госцяй у шоу Максіма Галкіна «Лучше всех», дзе выконвала дуэт з І.Бутманам. Музычнай адукацыяй дзяўчынкі займаецца Салігорская дзіцячая школа мастацтваў.

– Сафія – надзіва таленавітае дзіцё, бо яна пачала займацца ўсяго паўтара года таму і за гэты час дасягнула проста надзвычайных вынікаў, – кажа яе настаўніца Святлана Пятровіч. – Мы вельмі ўдзячны арганізатарам «Джазавых вечароў з Банкам БелВЭБ» за запрашэнне выступіць у Мінску, таму што большасць канцэртаў з удзелам Сафіі зараз адбываецца за мяжой.

Пачатак канцэрта ў 20.00, уваход вольны.

Паліна ПЛАТОНАВА.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

«Беларускі гістарычны анекдот» — доўга, трапна і не заўсёды смешна

15 гадоў працы аддаў Сяргей Шапран кнізе “Беларускі гістарычны анекдот”, героямі якой сталі больш за 100 вядомых беларускіх грамадскіх і культурных дзеячаў.

Лукашэнка абмеркаваў з Макеем пытанні аптымізацыі МЗС і развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці

Пытанні аптымізацыя МЗС і развіцця знешнеэканамічнай дзейнасці абмеркавалі 18 студзеня на сустрэчы ў Мінску Аляксандр Лукашэнка і міністр замежных спраў Уладзімір Макей.