Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Нядаўна ў Гродзенскай вобласці быў вынесены строгі прысуд. Урача Ваўкавыскай райбальніцы асудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму за хабарніцтва. Як вынікае з матэрыялаў справы, загадчык аднаго з аддзяленняў на працягу больш як двух гадоў атрымліваў хабар за выраб і выдачу лісткоў аб часовай непрацаздольнасці. Устаноўлена 59 фактаў супрацьпраўнай дзейнасці, агульная сума атрыманых ім узнагароджанняў склала 49 млн рублёў.
6:00 17 лiпеня 2015
11
Памер шрыфта

Начальнік аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Гродзенскай абласной пракуратуры Уладзімір Сідо расказаў журналістам, што гэта далёка не адзіны факт супрацьпраўнай дзейнасці медработнікаў. У цяперашні час збіраецца доказная база ў дачыненні да кіраўніка адной з клінік вобласці, які падазраецца ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі пры размеркаванні матэрыяльных сродкаў. Кіраўнік неабгрунтавана ўжываў практыку двайнога і трайнога прэміравання асобных супрацоўнікаў. Штомесячныя прэміяльныя асобным работнікам складалі да 710% ад акладу. Усяго неабгрунтавана выплачана больш 1,8 млрд рублёў.

У канцы чэрвеня крымінальная справа па фактах выдачы фіктыўных даведак аб непрацаздольнасці была ўзбуджана ў дачыненні да яшчэ аднаго кіраўніка медустановы Гродна.

Усяго, паводле інфармацыі УБЭП УУС Гродзенскага аблвыканкама, у сферы аховы здароўя вобласці за студзень–май бягучага года здзейснена 54 злачынствы (у іх здзяйсненні падазраюцца чатыры службовыя асобы медустаноў). Гэта атрыманне хабараў (42 справы), падробкі афіцыйных дакументаў (10), дача хабару (1) і крадзеж (1) .

Трэба адзначыць, што прысудамі ў адносінах да медыкаў сёння нікога не здзівіш. Ніякім чынам не апраўдваючы карупцыю, паборы і хабарніцтва, тым не менш хацелася б адзначыць, што часам прысуды ў дачыненні да медыкаў прыводзяць у стан шоку. 7 гадоў калоніі за 49 мільёнаў хабару. У нашай краіне да забойцаў пры пэўным збегу абставін ставяцца больш памяркоўна. У лютым гэтага года ўся краіна здрыганулася ад падрабязнасцяў забойства 18-гадовай Юліі Саламацінай. Маці забойцы, якая дапамагала яму расчляняць і схаваць труп, суд вынес пакаранне: два гады калоніі.

Ігар ЗАЛЕСКІ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

В центре Нью-Йорка произошел взрыв

Полиция Нью-Йорка проверяет информацию о взрыве на Манхэттене недалеко от Таймс-сквер.

Беременную могут лишить пособия за плановое УЗИ не в государственном, а в частном медцентре

Беременную минчанку могут лишить пособия для женщин, ставших на учет до 12-й недели беременности, из-за того, что она сделала УЗИ в частном медцентре. Как такое возможно?

Не отдала пенсию: в Щучинском районе сын убил мать

Мужчина, находясь в состоянии алкогольного опьянения, избил мать, а скорую вызывать не стал. Женщина скончалась.