Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

11:53 26 мая 2017
16
Памер шрыфта

Незалежныя СМІ расказалі пра тое, што супрацоўнікі Крычаўскага РАУС напісалі калектыўны зварот кіраўніку МУС Ігару Шуневічу, дзе паведамілі пра неправамерныя паводзіны свайго кіраўніцтва, у тым ліку скардзіліся, што начальнік міліцыі і яго намеснік патрабуюць ад падначаленых дзяліцца прэміямі. Афіцыйная праверка, паведамлялася, знайшла парушэнні ў дзеяннях кіраўніцтва Крычаўскага РАУС, але да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты і начальнікі, і тыя, хто на іх скардзіўся.

А вось не так даўно “Народная Воля” пісала пра судовы працэс  над іншым начальнікам-міліцыянерам – былым кіраўніком службы ДАІ Вілейскага раёна Віталіем Навойчыкам. Яго таксама абвінавачвалі ў тым, што ён аддаваў сваім падначаленым неправамерныя распараджэнні. Напрыклад, даваў указанні не прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў ад дарожнага руху сваіх знаёмых. Ці вынесены прысуд Навойчыку?

І.КОВАЛЬ.

Мінск

Так, прысуд ужо вынесены. Былы начальнік раённай ДАІ, 36-гадовы  Віталь Навойчык атрымаў пакаранне ў выглядзе 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. І можна меркаваць, што гэта не жорсткі прысуд: пракурор настойваў на васьмі гадах пазбаўлення волі для Навойчыка. Рашэннем суда таксама канфіскавана палова яго маёмасці, былому кіраўніку раённага ДАІ забаронена займацца дзейнасцю, звязанай з выкананнем функцый прадстаўніка ўлады. Акрамя таго, ён пазбаўлены спецыяльнага звання «маёр міліцыі».

А справа Навойчыка сапраўды была гучная. Судовы працэс доўжыўся са снежня мінулага года, а затрымалі начальніка ДАІ ў сакавіку 2016 года, і ўвесь час, пакуль ішло следства і суд, ён утрымліваўся ў СІЗа. Навойчык абвінавачваўся па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі. У судзе пракурор зачытваў абвінавачанне амаль гадзіну! Віталь Навойчык не прызнаў сваёй віны ні па адным з прад’яўленых яму пунктаў абвінавачання, але тым не менш аказаўся за кратамі.

Аўтар: Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".

Беларусь і Еўропа. Казка пра змарнаваны час

Стрымана-аптымістычную заяву зрабіў сёння ў Бруселі кіраўнік беларускай дыпламатыі Уладзімір Макей. Паводле міністра, наша краіна заключыць новае базавае пагадненне з Еўрасаюзам, прычым “гэта будзе ра