Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 4 верасня 2016
8
Памер шрыфта

Як вядома, з 1 кастрычніка ў Беларусі ўводзяцца безнаяўныя жыллёвыя субсідыі для частковага пакрыцця платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі. Разлічваць на дзяржаўную падтрымку змогуць сем’і, у якіх плацяжы за “камуналку” будуць  перасягаць устаноўлены працэнт ад сукупнага даходу:  для гараджан – больш за 20 працэнтаў у сукупным даходзе, а для сельскай мясцовасці – 15 працэнтаў.

Як растлумачыў днямі прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў, прадастаўленне гэтых субсідый пенсіянерам і інвалідам з 1 кастрычніка будзе ажыццяўляцца па выяўляльным прынцыпе, гэта значыць аўтаматычна. Астатнія грамадзяне для атрымання безнаяўных субсідый павінны будуць звярнуцца ў адпаведныя інстанцыі. Усяго на гэтыя мэты, паводле ацэнкі ўрада, спатрэбіцца накіраваць амаль 50 млн (дэнамінаваных рублёў).

“Гэтыя грошы ў бюджэце ёсць”, – запэўніў Кабякоў.

Паводле папярэдніх ацэнак, безнаяўнымі жыллёвымі субсідыямі ў Беларусі змогуць скарыстацца каля 10 працэнтаў, або амаль 400 тыс. сем’яў.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.