Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

А сярэдні бал па кітайскай мове на ЦТ склаў 79. Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў падвёў папярэднія вынікі сёлетняга цэнтралізаванага тэсціравання. Вось толькі некаторыя заўвагі міністра.
6:00 24 лiпеня 2015
31
Памер шрыфта

У гэтым годзе абітурыенты здалі ЦТ лепш, чым у мінулыя гады. 

Так, сярэдні бал па рускай і беларускай мовах сярод выпускнікоў ліцэяў і гімназій  склаў больш за 60, па школах – звыш 40. Па матэматыцы сярэдні бал па ліцэях – амаль 52, па школах – 28. Паводле слоў міністра, самы цяжкі прадмет, як і ў ранейшыя гады, – фізіка. Школьнікі дрэнна спраўляюцца з заданнямі ў гэтай галіне. Ліцэісты паказалі па прадмеце веды на 52 балы, гімназісты – 45, школьнікі – 26.

Профільныя класы, якія з’явіліся ў ліцэях і гімназіях, далі свой плён. 

Паводле слоў міністра, тыя  ліцэісты і выпускнікі гімназій, якія надавалі больш увагі фізіцы, – здаюць лепш ЦТ, чым у школах. Трохі горш паказчыкі ў выпускнікоў сістэмы прафтэхадукацыі. 

Нядрэнны вынік ЦТ паказалі выпускнікі пры здачы замежных моў. Гэта сведчыць аб тым, што ўвагі англійскай, нямецкай, іспанскай мовам цяпер школьнікі надаюць усё больш. Напрыклад, па англійскай мове сярэдні бал выпускнікоў гімназій – 59,8, а выпускнікоў школ – 39. Выпускнікі сярэдніх спецыяльных устаноў і прафтэхвучылішчаў па англійскай мове атрымалі амаль 27 балаў. Па кітайскай мове сярэдні бал склаў 79.

У гэтым годзе 11 абітурыентаў набралі 100 балаў па двух прадметах з трох. Пры гэтым па трэцім прадмеце ЦТ у іх – 95, 96, 98 балаў. Усяго было 277 стобальнікаў.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).

Как выглядит поездка на новом поезде из Минска в Варшаву

Журналистка «Белсата» Марина Вашкевич стала одной из первых пассажирок нового железнодорожного маршрута, который соединяет белорусскую и польскую столицы.