Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Расійскі газ для Беларусі ў наступным годзе значна падаражэе. Так вырашылі акцыянеры кампаніі "Газпром". Сход акцыянераў ААТ "Газпром" ухваліў дамову з ААТ "Белтрансгаз",  паводле якой беларуская кампанія закупіць у 2011 годзе 22,5 мільярда кубаметраў газу на 5,625 мільярда долараў. Такім чынам,  кошт газу на наступны год павялічаны да 250 долараў за тысячу кубаметраў. Cёння,  як вядома,  мы скандалім з расійскай манаполіяй з-за цаны ў 168 долараў.
19:19 28 чэрвеня 2010
368
Памер шрыфта

Візіт дэлегацыі «Газпрома» ў Беларусь адменены

Пасля вялікай сваркі бакі здолелі дамовіцца… завочна.

Генеральны дырэктар ААТ “Белтрансгаз” Уладзімір МАЁРАЎ у каментарыі дзяржаўнаму агенцтву БЕЛТА растлумачыў, што неабходнасць прыезду дэлегацыі “Газпрома” ў Мінск знікла — бакі “могуць працаваць дыстанцыйна”. “Газпром”, паводле слоў Маёрава, даслаў у “Белтрансгаз” сваю рэдакцыю дадатковага пагаднення да транзітнага кантракта. “Мы яе ўзгаднілі і 27 чэрвеня накіравалі ім назад”, — сказаў гендырэктар.

“Думаю, што мы, як раней і планавалі, у сераду-чацвер усе неабходныя дакументы падпішам”, — дадаў Маёраў. Пры гэтым ён не выключыў, што і дадатковае пагадненне можа быць заключана дыстанцыйна — “тэхнічна гэта магчыма”.

У “Газпроме” каментаваць сітуацыю з адменай візіту дэлегацыі ў Мінск адмовіліся.

Нагадаем, што 25 чэрвеня першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка праінфармаваў прэзідэнта, што 28—29 чэрвеня рабочая група “Газпрома” правядзе перамовы з кіраўніцтвам “Белтрансгаза”, а ў сераду, 30 чэрвеня, у Мінск павінен прыбыць намеснік старшыні праўлення газавага холдынгу Валерый Голубеў. “Мы з ім падпішам дакумент, у якім будзе зафіксавана прызнанне даўгоў і тэрміны, калі яны гэтыя грошы вернуць”, — сказаў Сямашка.

Паводле слоў першага віцэ-прэм’ера, у тэлефоннай размове з ім і Валерый Голубеў, і кіраўнік праўлення “Газпрома” Аляксей Мілер “прызналі, што яны недаплацілі”. “У мяне ёсць усе падставы, дакументальна пацверджаныя, што я павінен у іх запатрабаваць яшчэ 32 мільёны долараў да 260 мільёнаў. Яны пацвярджаюць, што так, ёсць пытанні”, — адзначыў Сямашка.

Што адбылося ў панядзелак і чаму планы раптам памяняліся — цяжка сказаць. Але адсутнасць каментарыяў з расійскага боку сведчыць пра тое, што не ўсё так проста, як выглядае па словах Уладзіміра Маёрава.

Аўтар: "Еврорадио" 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларускія аўтадылеры павялічылі ў 2017 годзе продаж новых аўтамабіляў амаль на траціну

Колькасць легкавых і камерцыйных аўтамабіляў, прададзеных у 2017 годзе дылерамі — членамі Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА), вырасла на 29% і склала 34.255 аўтамабіляў.

Арина Соболенко завершила выступление на Australian Open, уступив 17-й ракетке мира

Белорусская теннисистка Арина Соболенко не вышла во второй раунд Australian Open.

Чемпионат Европы по биатлону в 2019 году пройдет в «Раубичах»

Исполнительный комитет Международного союза биатлонистов (IBU) принял решение о проведении чемпионата Европы по биатлону 2019 года в Республиканском центре олимпийской подготовки по зимним видам спорт