Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 2 чэрвеня 2017
11
Памер шрыфта

(Працяг. Пачатак на 1-й стар.)

Што ж тычыцца Антановіча, дык ён і тут праявіў здольнасць не разменьвацца на дробязі, а глядзець у корань: “Значная частка беларускай грамадскай думкі з заклапочанасцю ўспрымае дэманізацыю Расіі ў СМІ заходніх краін. Гэта дзіўная з’ява цывілізаванага еўрапейскага свету ў XXI стагоддзі. Патаптаны дыпламатычны этыкет, каштоўнасці добрасуседства…” Альбо: “Калі я гляджу сёння на Еўрасаюз, я, да свайго жаху, выяўляю, што там усталявана іерархія сузалежнасці 20-х гадоў мінулага стагоддзя. Напярэдадні вялікіх трагедый”.

У святле такіх поглядаў зусім не выклікае здзіўлення, што якраз падчас кіравання міністэрствам Антановічам, хоць яно і доўжылася менш, чым у астатніх, адбыліся бадай што самыя гучныя ў гісторыі сучаснай беларускай дыпламатыі скандалы з заходнім сетам – “каналізацыйны канфлікт” у Драздах і пасля выступлення Аляксандра Лукашэнкі на эканамічным форуме ў Кран-Мантана.

На жаль, на канферэнцыі амаль не былі чутны альтэрнатыўныя пункты гледжання. У мінулым нумары “Народнай Волі” Уладзімір Някляеў распавёў гісторыю сваёй няўдалай спробы ўзяць удзел у мерапрыемстве і выклаў тэкст, які ён хацеў там прапанаваць. У пэўнай ступені яго можно разглядаць як думку той часткі беларускага грамадства, якая цалкам або часткова не падзяляе афіцыйныя падыходы.

У сувязі з гэтым хацелася б дадаць некалькі меркаванняў па найбольш прынцыповым пытанні – адносна стратэгічнага геапалітычнага выбору Беларусі.

Агульнавядома, што знешняя і ўнутраная палітыка ўзаемазвязаны скрозь, аднак ступень гэтай сувязі ў кожнай краіне свая. Падаецца, што ў Беларусі яна значна больш глыбокая. Варта нагадаць, што супярэчнасці паміж афіцыйным Мінскам і Захадам пачаліся не з абрання прэзідэнта, а пасля таго, як пачалося наступленне на дэмакратыю, мэтай якога было, не выключана, захаванне ўлады. Усе далейшыя канфлікты – наступствы тых жа прычын.

У такіх акалічнасцях патрэбы ў знешнепалітычнай альтэрнатыве беларускія ўлады не мелі. Да таго ж яны дасягнулі мэты, забяспечыўшы адносна прыстойнае існаванне насельніцтву, якое ў сваёй большасці не надта бянтэжылі парушэнні правоў чалавека.

Нельга выключаць, што такі стан спраў захоўваўся б яшчэ доўга. Канешне, раней ці пазней альбо нерэфармаваная экономіка Расіі ўцягнула б яе разам з намі ў канчатковы крызіс, альбо рэформы ўсё ж пачаліся б. Але ўладам, хутчэй за ўсё, часу хапіла б.

Аднак варункі раптам радыкальна змяніліся: па-першае, Масква адкрыта праявіла нарэшце свою агрэсіўную сутнасць, чым напалохала Мінск. Па-другое, збег абставін прывёў да істотнага скарачэння расійскіх датацый, што паставіла пад пагрозу ўнутраную стабільнасць у Беларусі і адпаведна захаванне ўлады.

Такім чынам, усё больш відавочна, што абраны стратэгічны курс быў не зусім правільны. Гэта прымушае беларускае кіраўніцтва звяртацца па дапамогу да Захаду. Разам з тым адступаць ад сваіх прынцыпаў яно, здаецца, па-ранейшаму не гатова, так што разлічваць на кардынальныя змены не зусім выпадае.

У выніку тое, як будзе вырашацца выключна складаная задача захавання дзяржаўнай незалежнасці, застаецца ў многім незразумелым.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Беларускі праваабарончы форум заклікаў ўлады спыніць ціск на адвакатуру і незалежныя прафсаюзы

У Рэзалюцыі па выніках форуму праваабаронцы заклікалі беларускія ўлады  спыніць ціск на незалежныя прафсаюзы і на адвакатуру.