Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:25 19 студзеня 2017
8
Памер шрыфта

Свіслацкім раённым судом без прысутнасці  падсудных былі вынесены чарговыя рашэнні па справах за ўдзел у традыцыйным Дні памяці паўстанцаў 1863 года, які прайшоў 31 кастрычніка ў Свіслачы. Гэтым разам штрафам агулам 38 базавых велічынь былі пакараны старшыня руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч (25 б.в), каардынатар руху ў Брэсцкай вобласці Юрый Казакевіч (10 б.в.) і актывіст арганізацыі Вадзім Бабін, да якога суд паставіўся “літасціва” і аштрафаў па мінімуме – на тры базавыя велічыні.

Гродзенскія праваабаронцы падлічылі, што за ўшанаванне паўстанцаў Каліноўскага ў Свіслачы раней былі асуджаны 15 актывістаў з розных гарадоў Беларусі. Цяпер да іх дадаліся яшчэ трое – Губарэвіч, Казакевіч і Бабін. Штрафы выпісваюць розныя – ад 3 да 50 базавых велічынь.

Юрый Губарэвіч расказаў, што позвы ў суд яму і не дасылалі, толькі тэлефанавалі са Свіслацкага суда, але паколькі сувязь была вельмі дрэннай і сутнасці размовы ён не зразумеў, то  папрасіў даслаць позву. Не даслалі і асудзілі. Юрый Казакевіч атрымаў запрашэнне ў суд праз SMS. У Свіслач ён не паехаў, а пазней праз пошту атрымаў рашэнне суда і быў шакіраваны і абураны:

– З рашэння вынікала, што я часткова прызнаў сваю віну, – кажа Казакевіч. – Але ж за два месяцы ніводзін прадстаўнік праваахоўных органаў не задаў мне ніводнага пытання, я ні з кім не размаўляў. Адкуль яны ўзялі, што я часткова прызнаў сваю віну?! І яшчэ далі штраф 10 базавых велічынь… І ўвогуле, якую віну?!  Яшчэ неяк можна зразумець, калі судзяць тых, хто выходзіць на плошчу, але калі судзяць за тое, што людзі ў памінальныя дні прыходзяць да магіл, кладуць там кветкі, запальваюць знічкі, калі людзі памінаюць сваіх продкаў, сваіх герояў і ідуць да помніка Каліноўскаму, які, між іншым,  пастаўлены самімі ж уладамі, – за што тут судзяць людзей? За тое, што мы шануем нашу гісторыю і нашых  нацыянальных герояў?!

Аўтар: Ігар ЗАЛЕСКІ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Актывісты моладзі БНФ атрымалі штрафы ў 20 і 25 базавых (+пастанова суда)

Заяўнікі акцыі 25 жніўня былі абвінавачаны ў тым, што не падалі пісьмовую адмову ад правядзення масавага мерапрыемства, пасля таго як Мінгарвыканкам забараніў шэсце, прымеркаванае да дня абвяшчэння су

МВД России назвало срок возможной установки постов на границе с Беларусью

Как сообщает РБК, посты на границе Беларуси и России могут появиться на автострадах и железной дороге уже весной 2018 года.

“Дзе грошы на капітальны рамонт нашых дамоў?”

Адказ на гэтае пытанне спрабуе адшукаць намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў.