Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

20:55 25 мая 2017
3
Памер шрыфта

Намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў, затрыманы ў Гомелі пасля мітынгу 1 мая, асуджаны на 15 сутак арышту. Такое рашэнне прыняла суддзя Савецкага раёна Гомеля Алена Шайн.

Працэс праходзіў, можна сказаць, за зачыненымі дзвярыма, на пасяджэнне нікога не пусцілі, нават сына Палякова, якога супрацоўнікі міліцыі выштурхалі ў калідор.

Калі Палякова выводзілі з залы, ён паспеў крыкнуць, што пакараны 15 суткамі арышту паводле двух артыкулаў – 23.4 (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі) і 23.34 (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў). «Гэта поўнае бязмежжа і здзек», – пракаментаваў БелаПАН сітуацыю сын палітыка Аляксандр.

Падчас першамайскага мітынгу Васіль Палякоў з бел-чырвона-белым сцягам стаяў за агароджай пляцоўкі, на якой праходзіў дазволены ўладамі мітынг прадстаўнікоў левых. Пасля акцыі да Палякова падышлі супрацоўнікі міліцыі і прапанавалі прайсці з імі ў службовую машыну, ён падпарадкаваўся, сеў у аўтамабіль і быў затрыманы.

Алена Германовіч, БелаПАН.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Подросток, пропавший в Молодечно, погиб

ПСО "Ангел Северо-Запад" и УВД по Минской области сообщают о гибели 15-летнего подростка, ушедшего из дома 16 ноября в неизвестном направлении.
18 лістапада 2017

«Слабые вузы можно присоединить к более сильным. Но чтобы из этого не получилось укрупнение колхозов»

Эксперты прокомментировали слухи о возможном сокращении количества вузов в Беларуси в два раза и высказались о том, нужно ли нам столько студентов.
18 лістапада 2017

Как прошел визит главы МИД ФРГ в Минск

Глава МИД ФРГ Зигмар Габриэль принял участие в XV Минском форуме, встретился с президентом Лукашенко и своим коллегой Макеем. Обе стороны демонстрировали полное взаимопонимание.