Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 23 чэрвеня 2017
46
Памер шрыфта

Для многіх гэта пакуль толькі мара…

Уладай пастаўлена задача да канца 2017 года давесці сярэднюю зарплату па краіне да 1000 рублёў. І вось нядаўна міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч заявіла, што ўсе рэгіёны паступова вырашаюць яе.

А якая сітуацыя на канкрэтных прадпрыемствах?

 

“Працуем з перабоямі…”

Як распавялі «Народнай Волі» работнікі Баранавіцкага станкабудаўнічага завода (філіяла ЗАТ «Атлант»), іх зарплаты па-ранейшаму застаюцца невысокімі і даўно не павышаліся.

– А як можа быць інакш, калі працуем з перабоямі? Асноўная вытворчасць – кампрэсарная – прастойвала ў студзені два тыдні, у лютым і сакавіку – па тыдні, у красавіку – тры дні, у маі толькі ў канцы першай дэкады выйшлі на працу. Няма тых замоў з расійскага рынку, што былі раней. Здаецца, нават у мінулым годзе заробкі былі вышэйшыя, – паведамілі на адным з буйнейшых прадпрыемстваў горада.

Паводле слоў работнікаў, памеры тарыфаў і прэмій ім у апошні час не змянялі. Яны сцвярджаюць, што на кампрэсарнай вытворчасці атрымліваюць у асноўным каля 400 рублёў у месяц. А некаторыя жанчыны і таго менш.

– Афіцыйна сярэдняя зарплата ў нас можа дасягаць і 700 рублёў – за кошт таго, што ў кіраўніцтва заробкі высокія. Але ж і рабочым трэба карміць сем’і, аплачваць паслугі ЖКГ, набываць лекі… – разважаюць работнікі Баранавіцкага станкабудаўнічага завода ЗАТ «Атлант».

 

«Сказалі, што адклалі павышэнне зарплаты з-за пажару»

На ААТ «Полацк-Шкловалакно», буйнейшым прадпрыемстве рэгіёна, на якім працуюць каля 4 тысяч чалавек, сітуацыя выглядае лепей, але і там не назіраецца істотнага падвышэння заробкаў.

Старшыня пярвічнай арганізацыі Свабоднага прафсаюза Віктар Стукаў пацвердзіў, што зарплата не павышаецца ўжо некалькі гадоў.

– Адміністрацыя абяцала, што заробак пачне павышацца з чэрвеня. Але на вытворчасці адбыўся пажар, быў выведзены са строю цэлы цэх. Таму сказалі, што павышэнне вымушаны адкласці.

Паводле слоў В.Стукава, эканамічныя перадумовы для росту даходаў работнікаў існуюць, аднак адміністрацыя не дае адпаведнай інфармацыі.  Праўда, прадпрыемства згубіла выгадныя рынкі, у асноўным прадукцыя ідзе на Расію.

Прафсаюзны актывіст кажа, што многія на ААТ «Полацк-Шкловалакно» зарабляюць каля 750 рублёў у месяц. Нягледзячы на цяжкія і шкодныя ўмовы працы, людзі трымаюцца за працоўныя месцы, бо ў Полацку знайсці больш высокааплатную працу вельмі цяжка.

“Хто-ніхто вымушаны ехаць на працу ў Калінінград”

На КУП «Брэстжылбуд», дзе працуе больш за дзве тысячы чалавек, зарплату таксама даўно не павышалі, паведаміў «Народнай Волі» машыніст вежавага крана Аляксандр Сахарук.

– Заробкі ў нас, як і ўсюды, розныя, але многія ўсё ж могуць зарабіць, скажам, 800 рублёў у месяц. Але каб 1000? Вы што! Некаторыя едуць на працу ў Калінінград. У Брэсце зарплата не ва ўсіх такая, як у нас, каго ні сустрэнеш, – скардзяцца на мізэрныя заробкі.

«Мне, высокакваліфікаванаму спецыялісту, прапанавалі 220 рублёў у месяц»

Чым далей у глыбінку – тым больш крытычна ставяцца працоўныя да пастаўленай мэты – давесці сярэднюю зарплату да 1000 рублёў. Вось што сказаў «Народнай Волі» кіраўнік Слонімскай групоўкі прафсаюза РЭП Міхаіл Сашко:

– Нядаўна я стаў на ўлік у цэнтры занятасці. Па маёй спецыяльнасці слесара 6-га разрада па абслугоўванні і рамонце газавага абсталявання мне прапанавалі вакансію на мясакамбінаце. Прыйшоў на сумоўе з кіраўніцтвам – мне, высокакваліфікаванаму спецыялісту, прапанавалі 220 рублёў у месяц!

М.Сашко не ведае нікога з мясцовых, у каго б за апошні час выраслі даходы. Людзі працуюць за 300 рублёў у месяц. 

– Кажуць, што ў нас з’яўляюцца новыя працоўныя месцы. Звальняюць 10 пенсіянераў, на іх месцы бяруць 5 маладых, на якіх ускладваюць абавязкі “за дваіх». Адным словам, не ўсё так проста.

«Заробкі не павышаюць ужо некалькі гадоў»

Старшыня Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ) Міхаіл Кавалькоў добра ведае сітуацыю на Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў, дзе ўзначальвае пярвічную арганізацыю.

«Апошні раз заробак заўважна павышаўся гадоў пяць таму. Розныя катэгорыі работнікаў атрымліваюць па-рознаму, але ў асноўным заробак у раёне 550–600 рублёў», – паведаміў Міхаіл Кавалькоў пра сітуацыю на Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў, на якім працуе больш за дзве тысячы чалавек і які ўваходзіць у холдынг МТЗ.

Не чуў ён, каб у апошнія два-тры гады сур’ёзна павышаліся тарыфы і расцэнкі і на іншых мясцовых прадпрыемствах. Але ў параўнанні з мінулым годам зарплаты дзе-нідзе выраслі, бо на такіх заводах цяпер поўны працоўны тыдзень у адрозненне ад леташніх трох- і чатырохдзёнак.

Сяргей ФАЛЕЙЧЫК.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Где хранить деньги?

Старший аналитик компании “Альпари” Вадим Иосуб рассказал “Народной Воле”, почему белорусы снова начали забирать валюту со срочных депозитов, и где сегодня лучше всего хранить сбережения.

Расследаванне гібелі вайскоўца ў Печах: 8 крымінальных спраў, некалькі чалавек затрымана

17 кастрычніка Следчы камітэт паведаміў дэталі следства па справе гібелі Аляксандра Коржыча.

«Затрудняет работу врачей-трансплантологов»

Белорусские медики недостаточно информированы о посмертном донорстве. Такой вывод сделан на основе опроса более тысячи врачей Гродненской области.