Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Такі прысуд вынес учора Мінскі гарадскі суд экс-дырэктару птушкафабрыкі «Рассвет».
6:00 29 снежня 2016
10
Памер шрыфта

Адбываць пакаранне былы чыноўнік будзе ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

Бок абвiнавачання таксама дамогся таго, каб падсудны быў пазбаўлены права займаць арганізацыйна-распарадчыя і адміністрацыйна-гаспадарчыя пасады тэрмінам на пяць гадоў. Тэрмін адбывання пакарання будзе вылічацца з 19 снежня 2016 года. У тэрмін пакарання будзе залічаны час утрымання пад вартай: з 19 снежня 2014 года.

Былы кіраўнік прызнаны вінаватым у атрыманні хабару, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, перавышэнні службовых паўнамоцтваў, неналежным выкананні службовай асобай службовых абавязкаў з прычыны нядбайнага стаўлення да службы. У ходзе разбiральнiцтва дзяржабвiнавачанне запрасіла для падсуднага 11 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Паводле слоў пракурора, падсудны, якога вялi карыслівыя матывы, насуперак эканамічным інтарэсам прадпрыемства выкарыстоўваў службовае становішча ў якасці сродку і спосабу асабістага ўзбагачэння i здзейсніў шэраг супрацьпраўных дзеянняў, што пацягнула прычыненне шкоды фабрыцы ў асабліва буйным памеры. Таксама бок абвінавачання паказаў, што былы дырэктар птушкафабрыкі выбудаваў сістэму пабораў.

Бок абароны падчас спрэчак адзначыў, што падсудны не заслугоўвае такога празмерна жорсткага пакарання, пра які просіць дзяржабвінаваўца. Адвакат адзначыў, што сродкі не ішлі ў кішэню экс-дырэктару, і прасіў прызначыць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі.

Інфармацыя пра ўзбуджэнне крымінальнай справы ў адрас дырэктара птушкафабрыкі зʼявілася ў прэсе ў лютым 2015 года. 19 снежня 2014 года супрацоўнікі КДБ затрымалі яго пры атрыманні хабару ў 50 мільёнаў беларускіх рублёў. Менавiта столькі «каштавалі» паслугі дырэктара за спрыяльнае вырашэнне пытання аб заключэнні дагавораў будаўнічага падраду. У цэлым ён абвінавачваецца ў тым, што на працягу некалькіх гадоў сістэматычна прымаў незаконныя грашовыя ўзнагароды за садзейнічанне ў вырашэнні пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю і звязаных са службовым становішчам, якое ён займаў.

Агульная сума хабараў, якiя атрымаў экс-дырэктар птушкафабрыкі ад прадпрымальнікаў, склала больш за 2,5 мільярда беларускіх рублёў.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку ў Вярхоўным судзе на працягу 10 сутак з дня абвяшчэння.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".