Шаноўныя прыхільнікі свабоднага слова!
Як вы ўжо ведаеце, па змове расійскай і беларускай улад маскоўская друкарня скасавала з намі дагавор. Таму вымушаны і гэты нумар “Народнай Волі” прадставіць у электронным варыянце. Спампоўвайце ўсе старонкі бягучых нумароў на сайце nv-online.info і чытайце любы матэрыял.
Як толькі вырашыцца праблема з друкарняй, вернемся да выдання папяровага варыянта газеты і масавага распаўсюджвання па Беларусі.
Са спадзяваннем на хуткія перамены, сябры!