
Украіна і Малдова атрымалі статус краін-кандыдатаў на ўступленне ў Еўрасаюз. Такое рашэнне было прынята 23 чэрвеня на саміце ЕС у Бруселі.
У Еўрасаюзе падкрэсліваюць, што гэта “магутны палітычны сігнал”, выказванне падтрымкі таму ж Кіеву, які стрымлівае агрэсію Расіі. І папярэджваюць, што “шлях у ЕС можа быць доўгім”.
Статус кандыдата патрабуе ад яго ўладальніка гарманізацыі нацыянальнага заканадаўства з агульнаеўрапейскім. Ад той жа Украіны чакаюцца рэформы, узмацненне барацьбы з карупцыяй, дэалігархізацыя і г. д.
Акрамя Украіны і Малдовы заяўку падавала і Грузія. Але ёй толькі паабяцана еўрапейская перспектыва, патрабуецца выкананне шэрагу ўмоў.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!