У судзе Заводскага раёна сёння пачаўся суд над вядомым аўтарам «Вікіпедыі» Маркам Бернштэйнам. Пракурор запрасіў для яго тры гады хатняй хіміі.

Палітвязню інкрымінуюць ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Яго затрымалі пасля таго, як яго персанальныя звесткі з’явіліся ў тэлеграм-канале, звязаным з расійскімі спецслужбамі.

Бернштэйн — прадпрымальнік і славуты аўтар «Вікіпедыі». Ён вядомы ва ўсім свеце як Pessimist2006 — топавы рэдактар онлайн-энцыклапедыі. Марк уваходзіць у спіс «топ-50 найлепшых аўтараў сегмента на рускай мове».

Прыгавор будзе агучаны заўтра.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»