Філосаф Уладзімір Мацкевіч асуджаны на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: у “абразе Лукашэнкі” (за відэазапіс на YouTube-канале), “арганізацыі і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак” (удзел у вулічнай акцыі пратэсту 25 кастрычніка 2020 года) і “стварэнні і кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем” (так называюць ініцыятыву “Сход”).

Прысуд 23 чэрвеня агучылі ў Мінскім абласным судзе (суддзя — Сяргей Епіхаў). Працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

Мацкевіч быў затрыманы 4 жніўня 2021 года.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»