Нафтагазаздабыўнае ўпраўленне «Рэчыцанафта» пачало распрацоўку кар’ера пяску «Давыдаўка-1», размешчанага паблізу населенага пункта Сасновы Бор у Светлагорскім раёне. Гэтае радовішча самае вялікае з тых, што распрацоўвае прадпрыемства, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу «Беларуснафты».

Плошча дадзенага зямельнага ўчастка перасягае 20 га. Запасы карыснага выкапня ацэньваюцца ў 1626,57 тыс. куб. м.

Паводле слоў намесніка начальніка аддзела забеспячэння праектна-пошукавых і топа-маркшэйдарскіх работ НГЗУ Аляксандра Несцерчука, тэрмін службы кар’ера «Давыдаўка-1» разлічаны на 10 гадоў. «Якасць пяску не мае аналагаў. У яго складзе прысутнічаюць дабаўкі гравію, што робіць гэты прыродны матэрыял аптымальным для будаўніцтва дарог і пляцовак свідравін», — адзначыў ён.

Цяпер у распрацоўцы НГЗУ «Рэчыцанафта» знаходзяцца і кар’еры «Дземяхі-2», «Навінкі», «Давыдаўка-1».

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»