Изображение носит иллюстративный характер

Аналітыкі Picodi.com апыталі беларусаў і даведаліся, як яны пераважна праводзяць свой адпачынак.

Нас і тут нядрэнна кормяць

Адпачынак па-беларуску: 18% беларусаў ніколі не выязджалі за мяжуПа выніках праведзенага ў чэрвені 2022 года апытання мы даведаліся, што 56% беларусаў пераважна адпачываюць за мяжой. Пры гэтым 18% ніколі не выязджалі за межы Беларусі — не могуць сабе гэта дазволіць фінансава (55%), не ведаюць замежнай мовы (12%) або лічаць, што арганізаваць такую паездку занадта складана (40%).

Для правядзення водпуску ў Беларусі нашы рэспандэнты часцей за ўсё выбіралі наступныя напрамкі: Мінск (85%), Гомель (34%), Белавежская пушча (27%) і Гродна (20%). 89% апытаных аддаюць перавагу адпачынку у сваякоу ў вёсцы ці ў іншым горадзе.

Сярод замежных месцаў для адпачынку лідзіруюць Расія, Польшча і Турцыя.

Кліент заўсёды мае рацыю

Адпачынак па-беларуску: 18% беларусаў ніколі не выязджалі за мяжуПрыемнымі момантамі замежнага турызму беларусы лічаць якасць сэрвісу і ветлівасць абслугі (73%), якасныя дарогі (64%) і стаўленне мясцовых да турыстаў (55%). Падарожжы па Беларусі парадавалі рэспандэнтаў невялікай колькасцю турыстаў( 55%), стаўленнем да прыроды (36%) і смачнай ежай (35%).

Знервавала беларусаў падчас замежных выездаў дрэнная якасць Wi-Fi (45%), вялікая колькасць турыстаў (27%) і недастатковая колькасць пунктаў харчавання (21%). Непрыемнае ўражанне ўнутраны турызм пакінуў з-за коштаў, якія не адпавядаюць якасці (36%), дрэнным утрыманнем грамадскіх прыбіральняў (27%) і няветлівага персаналу (24%).

Як? З кім? Калі?

Адпачынак па-беларуску: 18% беларусаў ніколі не выязджалі за мяжуБольшасць апытаных намі беларусаў (74%) аддаюць перавагу адпачынку у сваім горадзе ці на лецішчы, бо няма грошай на іншы варыянт.

Тыя, хто адпраўляецца ў паездку па краіне ці за мяжу, часцей за ўсё робяць гэта з сям’ёй (64%). Пры гэтым, паводле апытання, падарожнічаючы з партнёрам, беларусы выдаткоўваюць больш за ўсё грошай: у сярэднім 2 500 рублёў на чалавека. У сваю чаргу паездка з сям’ёй абыходзіцца ў 1 640 р. у сярэднім на чалавека.

З 12 месяцаў у годзе самымі лепшымі для выездаў беларусы лічаць ліпень (46%), верасень (18%) і жнівень (9%). Пры гэтым самая працяглая паездка ў 2021 годзе доўжылася ў сярэднім 10 дзён.

Большасць беларускіх рэспандэнтаў аддаюць перавагу расслабіцца падчас паездкі і выбіраюць пляжны адпачынак (82%). 64% апытаных любяць аглядаць славутасці, і толькі 36% выбіраюць актыўнае баўленне часу.

Метадалогія

Даследаванне заснавана на інтэрнэт-апытанні, праведзеным у пачатку чэрвеня 2022 года. Працэнты ў некаторых адказах могуць не падсумоўвацца да 100% з-за акругленняў або ў сувязі з магчымасцю выбару некалькіх варыянтаў у адным пытанні.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»