Снимок носит иллюстративный характер. Фото: 1000sovetov.ru

Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным дакладна вызначыцца з падыходамі да арганізацыі ўступных іспытаў у ВНУ, паколькі цэнтралізаванае тэсціраванне мае як перавагі, так і недахопы. Аб гэтым ён заявіў, заслухоўваючы даклад аб інтэграцыі біялогіі і медыцыны, перадае БЕЛТА.

“Мяне гэта праблема пастаянна хвалюе. Шчыра кажучы, я спаць не магу з-за гэтага ЦТ, наколькі яно адпавядае таму ўзроўню, што нам патрэбны пры адборы лепшых навучэнцаў у ВНУ. Адкрыта скажу, вельмі пакуль я крытычна стаўлюся да гэтай арганізацыі ўступных іспытаў нашых маладых людзей. Але і ў ЦТ, мы бачым гэта, ёсць вельмі шмат станоўчага. Вось што рабіць на сённяшні дзень? Гэта апошні год, калі мы павінны даць адказ на гэта пытанне”, – сказаў Лукашэнка.

Удзельнікі мерапрыемства – міністры аховы здароўя і адукацыі Дзмітрый Піневіч і Андрэй Іванец, а таксама рэктар БДУ Андрэй Кароль і дэкан біялагічнага факультэта гэтай ВНУ Вадзім Дзямідчык.

Нагадаем, што ў гэтым годзе малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі Мікалай скончыў школу і цяпер паступае ў ВНУ. Пакуль Коля быў школьнікам, у Беларусі актыўна рэфармавалі сярэднюю адукацыю. Цяпер настала чарга рэформ у ВНУ?

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»