З новага навучальнага года ў кожнай школы будзе свая форма і адметны элемент. Аб гэтым паведаміў міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец, перадае БелТА.

«З наступнага 2023/2024 навучальнага года ва ўсіх школах будзе ўведзена школьная форма. Хацеў бы падкрэсліць, што гаворка ідзе не пра адзіную для ўсіх устаноў адукацыі школьную форму. Кожная школа будзе выбіраць сваю камфортную, зручную форму дзелавога стылю для дзяцей», — праінфармаваў Андрэй Іванец.

Акрамя таго, у кожнай школы з’явіцца і свой адметны элемент. «Адметны элемент будзе выхоўваць у навучэнца гонар за сваю ўстанову адукацыі. Яго мы ўкаранілі ўжо з 1 верасня», — лічыць міністр.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»