Фото из открытых источников

Аператыўнікамі наркакантролю Ленінскага РУУС сталіцы па падазрэнні ў незаконным абароце наркотыкаў затрыманы 25-гадовы непрацуючы гараджанін.

Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, падчас затрымання мужчына аказаў непадпарадкаванне і напаў на супрацоўніка міліцыі, прычыніўшы апошняму цялесныя пашкоджанні. Таксама ён пашкодзіў службовы аўтамабіль.

Пры сабе ў затрыманага былі знойдзеныя і канфіскаваныя тры пакуначкі з асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам альфа-PVP. Устаноўлена, што да затрымання ён расклаў закладкі з наркотыкамі, а таксама сам ужыў псіхатроп.

Следчыя распачалі крымінальную справу за гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў і незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»