Шаноўныя прыхільнікі «Народнай Волі»!

На жаль, вымушаны Вам у чарговы раз сказаць: пакуль не ўдаецца нам вырашыць праблему з выданнем газеты ў папяровым варыянце – па-ранейшаму заблакіраваны доступ у друкарні не толькі Беларусі, але і Расіі. Каб выжыць, неабходна Ваша, паважаныя чытачы, дапамога. І сёння нагадваем: рэдакцыя мае вялікую зацікаўленасць у тым, каб было як мага больш падпісчыкаў на PDF-версію газеты. У выйгрышы ад гэтага будзем не толькі мы, але і Вы, шаноўныя чытачы. З цікавымі, змястоўнымі матэрыяламі кожнага чарговага нумара «Народнай Волі» Вы маеце магчымасць азнаёміцца значна раней, чым яны з’явяцца на сайце. Па-другое, калі мы адновім выданне газеты ў нармальным рэжыме, то для Вас, сённяшніх падпісчыкаў PDF-версіі, будуць спецыяльныя бонусы.

Падпісацца на PDF-версію «Народнай Волі» можна на сайце belpressa.by. Для гэтага трэба зайсці на сайт belpressa.by, націснуць укладку «2022» і выбраць месяцы, на якія вы будзеце афармляць падпіску.

Многія з Вас, мабыць, ужо ведаюць, што «Белпошта» адсудзіла ў рэдакцыі больш за 110 тысяч рублёў. Значныя сумы даводзіцца выдзяляць на выплаты падаткаў. Сітуацыя надзвычай драматычная. Таму асобна звяртаемся да тых, хто мае магчымасць праявіць адрасную дабрачыннасць. Ёсць некалькі спосабаў пералічыць грашовыя сродкі (даём рэквізіты ў рускамоўным варыянце) на рэдакцыйны рахунак.

1.Через ЕРИП:

СМИ – Н (просто буква) – «Народная Воля» – Добровольные взносы.

2.Через БАНК:

ИЧУП «Народная Воля». 220030 г.Минск, ул.Энгельса, 34а

р/с BY08 PJCB 3012 0065 3510 0000 0933,

Код PJCBBY2X, ЦБУ 113 «Приорбанк» ОАО, г.Минск

УНП 100961759, ОКПО 37381505

Загадзя выказваем шчырую ўдзячнасць!

Вы – нам!

Мы – Вам!

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»