
Беларуская федэрацыя футбола разам з тэхнічным партнёрам Errea прадставілі камплекты новай гульнявой формы зборнай Беларусі.
Форма выканана ў мятным і гранатавым колерах з вертыкальнымі палоскамі з беларускім арнаментам пасярэдзіне. У такой форме нацыянальная каманда будзе выступаць да 2026 года.
Балельшчыкі на форумах досыць крытычна паставіліся да новай формы зборнай:
«Што гэта за колеры: гранатавы, мятна-зялёны? Гэта колеры Латвіі, Конга ці Мазамбіка? А можа, Мадагаскара?»
«Раней у такіх колерах зборная Расіі гуляла. Магчыма, даношваюць за «старэйшым братам»?»
«Няхай бы ў сямейных трусах выйшлі ды выйгралі ў каго-небудзь па-сапраўднаму. Не форма ўпрыгожвае футбаліста…»
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!