Стала вядома, што ў чэрвені пройдуць судовыя працэсы па крымінальных справах супраць шасці супрацоўнікаў медыя.

Гэта – Андрэй Аляксандраў, Дзмітрый Наважылаў, Ірына Леўшына, Аксана Колб, Андрэй Кузнечык, Ірына Слаўнікава, Кацярына Андрэева. Паводле артыкулаў абвінавачвання ім пагражае ад 3 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

6 чэрвеня пачнецца працэс над:

Андрэем Аляксандравым, былым намеснікам дырэктара БелаПАН,

Ірынай Злобінай (дзяўчынай Аляксандрава),

Дзмітрыем Наважылавым, экс-дырэктарам

Ірынай Леўшыной, дырэктарам.

Справа будзе слухацца ў закрытым рэжыме Мінскім абласным судом. Працэс будзе праходзіць у выязным пасяджэнні ў будынку суда Мінскага раёна. Абвінавачваюцца:

Андрэй Аляксандраў:

арт.342 Крымінальнага кодэкса – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх – пазбаўленне волі да 3 гадоў;

арт.243 Крымінальнага кодэкса – Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў – пазбаўленне волі да 7 гадоў;

арт.361-1 Крымінальнага кодэкса – Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім – пазбаўленне волі да 7 гадоў;

арт.356 Крымінальнага кодэкса – Здрада дзяржаве – пазбаўленне волі да 15 гадоў.

Ірына Злобіна:

арт.342 Крымінальнага кодэкса – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх – пазбаўленне волі да 3 гадоў;

арт.356 Крымінальнага кодэкса – Здрада дзяржаве – пазбаўленне волі да 15 гадоў.

Дзмітрый Наважылаў:

арт.243 Крымінальнага кодэкса – Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў – пазбаўленне волі да 7 гадоў;

арт.361-1 Крымінальнага кодэкса – Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім – пазбаўленне волі да 7 гадоў.

Ірына Леўшына:

ч.1 арт.361 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) – пазбаўленне волі да 7 гадоў.

7 чэрвеня пачынецца суд над галоўным рэдактарам газеты «Новы Час» Аксанай Колб.

Працэс будзе весціся ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска, пасяджэнне прызначана на 10.30, суддзя Д.С.Карсюк. Абвінавачванні:

ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх – пазбаўленне волі да 3 гадоў.

8 чэрвеня пачнецца слуханне па справе фрылансера Андрэя Кузнечыка.

Працэс будзе праходзіць у Магілёўскім абласным судзе ў закрытым рэжыме.

Адбудуцца судовыя працэсы над журналісткамі Ірынай Слаўнікавай і Кацярынай Андрэевай.

Ірына Слаўнікава:

арт.342 Крымінальнага кодэкса – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх – пазбаўленне волі да 3 гадоў;

ч.1 арт.361 Крымінальнага кодэкса – стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім – пазбаўленне волі да 7 гадоў.

Кацярына Андрэева (Бахвалава):

Адбывае пакаранне (2 гады зняволення) па арт.342 Крымінальнага кодэкса – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

Прад’яўлена новае абвінавачанне: арт. 356 Крымінальнага кодэкса – Здрада дзяржаве – пазбаўленне волі да 15 гадоў.

На дадзены момант у няволі знаходзяцца 26 прадстаўнікоў медыя.

Публікацыя з № 42 газеты “Народная Воля. Падпісацца на газету.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»