
Учора каля 12.00 на 53 кіламетры трасы Р-44 у напрамку горада Ваўкавыск адбылося смяротнае ДТЗ, паведамляе МУС. Кіроўца аўтамабіля Volkswagen Golf рухаўся ў напрамку раённага цэнтра. Справа налева дарогу пераходзіў лось. Кіроўца не паспеў затармазіць і збіў дзікую жывёлу.

У выніку ДТЗ 69-гадовы кіроўца памёр на месцы здарэння, а пасажыр дастаўлены ў раённую бальніцу.

На дадзены момант праваахоўнікі разбіраюцца ў абставінах трагедыі.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!